Куненэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Куненэ
парт. Cunene
Характарыстыка
Даўжыня 1207 км
Басейн 109 832 км²
Расход вады 174 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Вышыня 1800 м
Вусце Атлантычны акіян
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 17°14′58″ пд. ш. 11°45′12″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Атлантычны акіян

Краіна
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Куненэ (Cunene) — рака ў паўднёва-заходняй Афрыцы, пачынаецца ў Анголе, у сярэднім і ніжнім цячэнні ўтварае мяжу паміж Анголай і Намібіяй і ўпадае ў Атлантычны акіян; адна з двух непересыхаючых рэк, якія перасякаюць пустыню Наміб. Даўжыня 1207 км, плошча басейна 109832 км².

Куненэ пачынаецца ў цэнтральнай Анголе на пласкагор'і Біе за 32 км на паўночны ўсход ад горада Уамба і цячэ па стромкім гранітным рэчышчы на поўдзень. У Маталы рака пакідае гранітнае ўзвышша, падаючы на 13 м, і трапляе ў паўночныя ўскраіны пустыні Калахары, дзе на працягу дажджлівага сезона затапляе бліжэйшыя пяскі. Дамба, пабудаваная ў гэтым месцы, павышае ўзровень ракі яшчэ на 8 м, і набыты перапад ўзроўню ў 21 м выкарыстоўваецца для генерацыі электрычнасці. На рацэ знаходзіцца вадаспад Руакана.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]