Адміністрацыйны падзел Ірана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палітыка
Іран

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Ірана





Іран — унітарная дзяржава. Адміністрацыйна падзяляецца на астаны (перс.: استان).

На чале кожнага астана стаіць генерал-губернатар (перс.: استاندار — астандар). Да рэвалюцыі 1979 году астандары прызначаліся шахам. У цяперашні час іх прызначае Міністэрства ўнутраных спраў і сцвярджае прэзідэнт Ісламскай рэспублікі.

Да 1950 г. краіна была падзелена на 12 астанаў. У 19501960 гг. іх было 10. Да сярэдзіны 1970-х іх стала 23.

У 1979 г. астан Керманшах быў пераназваны ў Бахтаран. У 1986 г. Цэнтральны астан быў паасобны на астаны Тэгеран і Меркезі. У 1990 г. астан Бахтаран быў пераназваны ў Керманшах. У 1993 г. з астана Усходні Азербайджан быў вылучаны астан Ардэбіль. У 1995 г. з астана Тэгеран быў вылучаны астан Кум. У 1996 г. з Зенджана быў вылучаны астан Казвін. У 1997 г. з Мазендэрана быў вылучаны астан Галестан. У 2004 г. самы буйны астан Харасан быў падзелены на тры астаны — Паўночны Харасан, Харасан-Рэзаві і Паўднёвы Харасан. Невялікая частка была аддадзена астану Езд.

23 чэрвеня 2010 года са складу астана Тэгеран быў вылучаны новы астан Альборз з цэнтрам у Керэджы[1].

У наш час разглядаюцца праекты стварэння новых астанаў: ТалышГіляна і Ардэбіля), Тэбес (з Езда), Сярэдні Азербайджан (з Заходняга і Усходняга Азербайджана), ЭрдэстанІсфахана), падзелы астанаў Сістан і Белуджыстан на астан Сістан і астан Белуджыстан, Фарса на Заходні і Усходні Фарс, а таксама стварэнне сталічнай акругі з Тэгерана і іншыя праекты.

Астаны з'яўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі верхняга ўзроўню, яны ў сваю чаргу падзяляюцца на 324 шахрэстана (перс.: شهرستان); наступным узроўнем тэрытарыяльнага падзелу з'яўляецца бахшы (перс.: بخش), такіх адзінак налічваецца больш 740. Бахшы падзяляюцца на дэхестаны — сельскія акругі.

Назва астана Адм. цэнтр Шахрэстаны Насельніцтва,
(2006) чал.
[2]
Плошча,
км²
[2]
Шчыльнасць
, чал./км²
01 Тэгеран Тэгеран 12 12 046 916 12 981 928,04
02 Кум Кум 1 1 046 737 11 526 90,82
03 Цэнтральны (Меркезі) Эрак 10 1 351 257 29 130 46,39
04 Казвін Казвін 5 1 143 200 15 549 73,52
05 Гілян Рэшт 16 2 404 861 14 042 171,26
06 Ардэбіль Ардэбіль 9 1 228 155 17 800 69,00
07 Зенджан Зенджан 7 964 601 21 773 44,30
08 Усходні Азербайджан Тэбрыз 19 3 603 456 45 650 78,94
09 Заходні Азербайджан Урмія 14 2 873 459 37 437 76,75
10 Курдыстан Сенендэдж 9 1 440 156 29 137 49,43
11 Хамадан Хамадан 8 1 703 267 19 368 87,94
12 Керманшах Керманшах 13 1 879 385 24 998 75,18
13 Ілам Ілам 7 545 787 20 133 27,11
14 Лурэстан Харэмабад 9 1 716 527 28 294 60,67
15 Хузестан Ахваз 18 4 274 979 64 055 66,74
16 Чахармахаль і Бахціярыя Шэхрэ-Корд 6 857 910 16 332 52,53
17 Кахгілуе і Баерахмед Ясудж 5 634 299 15 504 40,91
18 Бушыр Бушыр 9 886 267 22 743 38,97
19 Фарс Шыраз 23 4 336 878 122 608 35,37
20 Хармазган Бендэр-Абас 11 1 403 674 70 669 19,86
21 Сістан і Белуджыстан Захедан 8 2 405 742 181 785 13,23
22 Керман Керман 14 2 652 413 180 836 14,67
23 Езд Езд 10 990 818 129 285 7,66
24 Ісфахан Ісфахан 21 4 559 256 107 029 42,60
25 Семнан Семнан 4 589 742 97 491 6,05
26 Мазендэран Сары 15 2 922 432 23 701 123,30
27 Галестан Гарган 11 1 617 087 20 195 80,07
28 Паўночны Харасан Баджнурд 6 811 572 28 434 28,54
29 Харасан-Рэзаві Мешхед 19 5 593 079 144 681 38,66
30 Паўднёвы Харасан Бірджэнд 4 636 420 69 555 9,15
31 Альборз Керэдж 1 1 375 450 5 833 235,80
Усяго 324 70 495 782 1 628 554 43,29

Фотагалерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. "Majlis extends term of councils, votes for new province" [англійская]. Tehran Times. 24.06.2010. Архівавана з арыгінала 27 мая 2012. Праверана 2012-01-23. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  2. а б Provinces of Iran (англ.)