Кустоўнік
Jump to navigation
Jump to search
Кустоўнік | |||||||||||||
![]() Nasturtium microphyllum | |||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||
Nasturtium R. Br. | |||||||||||||
|
Кустоўнік (Nasturtium) — род кветкавых раслін сямейства капуставыя.
Шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце перыстарассечанае. Кветкі дробныя, белыя, у кароткіх гронках. Плод — стручок.
Адрозніваецца 6 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай і Усходняй Афрыцы, Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі кустоўнік лекавы, або вадзяны крэс (Nasturtium officinale). Трапляецца па берагах рэк, на балотах, часам у вадзе.
Кустоўнік лекавы — харчовая расліна (ужываецца як прыправа і для салатаў). Культывуюць у Заходняй Еўропе і ЗША.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кустоўнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8. — С. 58.