Перайсці да зместу

Кут Хумi

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Настаўнiк Кут Хумi ва ўяўленні Германа Шмiхена, 1884

Кут Хумi – у тэасофii адзiн з «настаўнiкаў мудрасцi», у Вучэнні ўзнесеных валадароў[ru] – адзiн з «узнесеных валадароў».[1] Першыя згадкі пра Махатму Кут Хумi належаць Алене Блавацкай[ru]. Паводле яе сцверджанняў, Кут Хумi i Морыа дапамаглi ёй заснаваць Тэасофскае таварыства.[2]

Уплыў[правіць | правіць зыходнік]

Тэасофiя[правіць | правіць зыходнік]

Кут Хумi разам з Морыям i Джвал Кулам[ru] выступаюць як тыя, ад каго сыходзiла iнiцыятыва па стварэннi Тэасофскага таварыства.[1] А.П. Блавацкая сцвярджала, што настаўнiкi Кут Хумi i Морыа цесна супрацоўнiчалi з ёю ў напiсаннi дзвюх яе кнiгаў: «Выкрытая Iзiда» i «Таемная дактрына» i што яна мела асабiстую сустрэчу з Кут Хумi падчас сваёй паездкi ў Тыбет у 1868 г.[2]

Сiнэт, Юм[ru] i iншыя публiкавалi матэрыялы, заяўленыя як атрыманыя ад Кут Хумi. Некаторыя з яго лiстоў паслужылi асноваю для кнiгаў Сiнэта «Акультны свет» i «Эзатэрычны будызм».[3] Яны складаюць таксама аснову кнiгi «Лiсты Махатмаў», якая з’яўляецца зборкай лiстоў Кут Хумi i Морыi, якiя прысвечаныя ў асноўным пытанням тэасофскага вучэння i кiравання Тэасофскiм таварыствам.[2]

Вучэнне ўзнесеных валадароў[правіць | правіць зыходнік]

Вучэнне ўзнесеных валадароў[ru] адносiцца даследнiкамi новых рэлiгiйных рухаў да тэасофскай традыцыi.[4] Згодна з Вучэннем, Кут Хумi дасягнуў узнясення пад канец XIX ст. i больш не мае патрэбы ва ўвасабленнi.[5] Апiсваецца шэраг увасабленняў, якiя папярэднiчалi яго ўзнясенню. Сярод iх Пiфагор, Валтасар[en], Францыск Асiзскi, Шах Джахан.[2] Пасланнi ад iмя Кут Хумi публiкавалi такiя прадстаўнiкi Вучэння, як Э. Профэт[ru], Т. Мiкушына[bg].[5][6]

Згодна з Вучэннем, з сямi асноўных боскiх якасцяў Кут Хумi дасканала авалодаў якасцю мудрасцi Бога. У вучэннi ён характарызуецца як валадар-псiхолаг, якi асаблiва абазнаны ў хiтраспляценнях чалавечай душы, i нярэдка гэтая тэма прасочваецца i ў пасланнях.[2]

Зноскі

  1. а б Masters (Encyclopedia.com). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2024.
  2. а б в г д Koot Hoomi, Master (Kuthumi) // Encyclopedia of Occultism and Parapsychology / Gordon Melton. — Gale Group, Inc., 2001. — С. 873-874. — ISBN 0-8103-8570-8.
  3. Melton, J. Gordon. Encyclopedia of Occultism and Parapsychology. Gale Group, Inc. p. 92. ISBN 0-8103-8570-8.
  4. Lewis, James R. (2005). Controversial New Religions. pp. 281–286. ISBN 9780195156829.
  5. а б Handbook of the Theosophical Current / Olav Hammer. — Brill, 2013. — С. 181. — ISBN 978-90-04-23597-7.
  6. Kuthumi. readersfavorite.com. Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2023.