Перайсці да зместу

Кухня (тэлешоу)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кухня
Жанр скетч-шоу
Аўтар(ы) Георгій Калдун
Яўген Булка
Мікалай Камка
У галоўных ролях Яўген Крыжаноўскі
Краіна вытворчасці Сцяг Беларусі Беларусь
Мова руская
Першы выпуск 21:05
Вытворчасць
Месца здымак Мінск
Вяшчанне
Тэлеканал(ы) АНТ
Перыяд трансляцыі 26 верасня 2010
Спасылкі
ont.by/projects/projects…

«Ку́хня» — беларуская гумарыстычная праграма, якая з’явілася 26 верасня 2010 года. Шоу выходзіла ў эфіры тэлеканала «АНТ» у 21:05. Вядучыя — Георгій Калдун, Яўген Булка і Мікалай Камка[1].

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Стваральнікі тэлепраграмы пазіцыянуюць яе як «некулінарнае шоу». У кухонных дэкарацыях праходзяць адкрытыя размовы: абмяркоўваюцца актуальныя пытанні і падзеі, што адбываюцца ў Беларусі. Запрошаным госцем[en] прэм’ернага выпуску стаў мастацкі кіраўнік тэатра «Хрыстафор» Яўген Крыжаноўскі:[2]

" Я ўзрушаны праграмай. Не чакаў, што пра палітыку можна жартаваць востра і ведаць, што гэта не выражуць пры мантажы! Гэта сапраўды беларускі тэлепраект? Мы сапраўды ў Беларусі?
Яўген Крыжаноўскі
"

Рэакцыя[правіць | правіць зыходнік]

Каментатарамі адзначаецца, што вядучыя перадачы смела, як для рэалій Беларусі, жартавалі на тэму прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, але пасля саміх выбараў праграма знікла з сеткі вяшчання[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. "«Кухню» заменит «Фактор смеха»"(руск.). Камсамольская праўда. 15 верасня 2011. Праверана 2018-10-28.(недаступная спасылка)
  2. Марина Бондаренко (23 верасня 2010). "Премьера ОНТ: некулинарное шоу «Кухня»"(руск.). Velvet. Архівавана з арыгінала 8 чэрвеня 2017. Праверана 2018-10-28.
  3. Александр Нестеров (9 студзеня 2014). "9 января: школа самаритянина, первый iPhone и «Смехопанорама» по-белорусски"(руск.). Інтэрфакс. Архівавана з арыгінала 13 студзеня 2014. Праверана 2018-10-28.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]