Куюні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Куюні
Cuyuní
Бераг Анкока на рацэ Куюні
Бераг Анкока на рацэ Куюні
Выток Гвіянскае нагор'е
Вусце Эсекіба
Даўжыня 618 км
Расход вады 1050 м³/с
Вадазбор 80000 км²
Краіна Венесуэла, Гаяна

Куюні (ісп.: Cuyuní, англ.: Cuyuni) — рака на поўначы Паўднёвай Амерыкі, правы прыток Эсекіба. Цячэ па тэрыторыі дзяржаў Венесуэла і Гаяна. Даўжыня - каля 618 км. Плошча вадазбора - 80 тысяч км².

Рака Куюні бярэ пачатак на Гвіянскім нагор'і на тэрыторыі Венесуэлы. На тэрыторыі Гаяны даўжыня русла - каля 270 км. Значная частка шляху да вусця праходзіць па алювіяльнай раўніне. Рака з-за практычнай адсутнасці іншых шляхоў зносін у гэтым рэгіёне выкарыстоўваецца мясцовым насельніцтвам для транспартавання людзей і грузаў па вадзе.

У раёне Куюні здабываюць золата і дыяменты. Першыя значныя радовішчы золата былі вынайдзены яшчэ ў 1896 г. каля вусця.

На мяжы Гаяны і Венесуэлы на рацэ знаходзіцца востраў Анкока, які з'яўляецца спрэчнай тэрыторыяй паміж дзвюмя дзяржавамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]