Кэмпо
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, тлумачыць яго так: у т.л. лацінскае "і". |
Кэмпо (яп.: 拳法 — агульная назва ўсіх баявых мастацтваў[крыніца?]. Ужываецца сярод спецыялістаў як агульная назва ўсіх відаў баявых мастацтваў i адзінаборстваў, ня гледзячы на нацыянальную прыналежнасць. Гэтае паняцце з'явілася ў выніку японскага прачытання кітайскіх іерогліфаў цюань-фа («метад, права кулака»). Паняцце можа ахапіць як усходнія баявыя мастацтвы, так i адзінаборствы ўсіх відаў, ад спартыўных да прыкладных i ваенных. Кэмпо — гэта не толькі барацьба голымі рукамі, але i з рознымі прыстасаваннямі.
Кэмпо можно падзяліць на адзінаборства i баявыя мастацтвы. У адзінаборствах у паядынак-барацьбу ўступаюць двое, адзін на адзін. У баявых мастацтвах колькасць нападаючых можа быць любым. Акрамя того адзінаборства бываюць толька гульнёвага i баявога напрамку, а баявые мастацтва акрамя гэтых могуць мець яшчэ i духоўную структуру, i форму мастацтва ў прамым сэнсе.
У кэмпо вызначаюць плыні, стылі i школы.
Некаторыя лічаць, што кэмпо, гэта асобны від баявога мастацтва. Прыклады: Кэмпо-кай en: Kenpo kai, en: Kenpō, en: Kokusai kempo, en: Kosho Shorei Ryu Kempo, Mushindo Kempo, en: Tracy Kenpo, en: Universal Kempo
Плыні кэмпо[правіць | правіць зыходнік]
Плынь кэмпо — частка кэмпо, група яго відаў, якую выдзяляюць традыцыйна, паводле яе агульнай скіраванасці.
Аздараўляльная плынь характарызуецца скіраванасцю толькі на паляпшэнне здароўя (прафiлактыка, лячэнне, герыятрыя), і не дачыняецца да баявых мастацтваў цi адзiнаборстваў. Часта гэта вiд фiтнэса, як, напрыклад, каратэбiка, сумесь каратэ i аэробiкі. З традыцыйных відаў у гэтую катэгорыю часта ўключаюць кітайскае тайцзыцюань.
Прыкладная плынь звязаная з канкрэтнымi баявымi дзеяннямi. Найперш, гэта ўсе вайсковыя вiды кэмпо, а таксама амаль усе старадаўнiя вiды кэмпо, якія, відаць, не маглі б іначай дажыць да нашага часу. З японскiх вiдаў у кэмпо, будзюцу, такiмi з'яўляюцца вiды з канцоўкай назвы «дзюцу» (мастацтва, тэхнiка): дзюдзюцу, кэндзюцу, нiндзюцу. З неяпонскiх відаў гэта баявое самба.
Гульнёвая плынь: чыста спартыўныя, спаборніцкія віды кэмпо, якімі займаюцца дзеля атрымання медалёў, ганаровых званняў i дасягнення рэкордаў. Сюды ўваходзяць усе алімпійскія вiды: бокс, барацьба, самба, тэквандо. З нацыянальных відаў да гульнёвых адносіцца, напрыклад, японскае сумо. Кітайскае ушу ў гульнёвым варыянце робіцца гiмнастыкай ушу.
Традыцыйная плынь : поўныя сістэмы баявых мастацтваў. У традыцыйным варыянце практычна заўсёды прысутнiчае пачатковы прыкладны аспект; спартыўны аспект найчасцей адмаўляецца, але ўключаецца аздараўляльны аспект, калi гэта адпавядае пачатковай традыцыі таго цi іншага кэмпо. Так, традыцыйныя стылі ушу атрымалі асобную назву цзін'у. У каратэдо сётокан-рю традыцыйнай плыні трымаецца сётокай майстра Сігэру Эгамі, які адмаўляе спартыўную скіраванасць каратэ, следуючы запаветам стваральніка стылю сётокан Фунакосі Гіціна. Найважнейшым аспектам традыцыйнай плыні з'яўляецца баявое мастацтва.
- Эзатэрычны – гэты напрамак кэмпо досыць мала распаўсюджаны. Тут мэтамі баявога мастацтва становяцца не баявыя, або спартыўныя аспекты. Хутчэй гэта кірунак бліжэй да аздараўленчага, толькі на ўзроўні традыцыі і эзатэрыкі. Найважнейшымі становяцца праца з энергіямі, астральные аспекты (астральнае каратэ). Так даволі масавае тайцзыцюань, часцей многімі ўспрымаймае як чыста аздараўленчае кэмпо, на самой справе з'яўляецца цалкам эзатэрычным, дзе практыкай правяраюцца Даосыскія прынцыпы інь-ян. У гэтым варыянце яго нават называюць тайцзы-цыгун. З стыляў айкідо чыста эзатэрычным лічыцца кі-айкідо майстра Коіці Тохэя. У ім айкідо, як баявое мастацтва адыходзіць на другі план, а галоўным станавіцца ўменне кіраваць сваёй энергетыкай, сілай Кі. Да іх ставіцца і «жалезная кашуля» з цыгун.
- Рэлiгiйны – гэты напрамак кэмпо распаўсюджаны ў рэлігіёзным асяроддзі, часцей за ўсё ў будыстскіх, Даосскіх манастырах. Гэта ў першую чаргу ушу легендарнага манастыра Шаалінь. Новыя ўзнікшыя кэмпо таксама могуць быць рэлігіёзнымі, калі таго жадаюць стваральнікі. Прыкладам можа быць сёрындзі-кэмпо, дзе паслядоўнікі гэтага кэмпо лічацца будысцкімі манахамі. Сярод новатвораў таксама могуць быць рэлігіёзныя. Так славяна-горыцкая барацьба цалкам рэлігіёзны ўжо выгляд рускага кэмпо, бо стваральнік-аднаўляльнік яго Бялоў, абвясціў сябе святаром славянскага паганства.
- Тантра – гэта асобы напрамак кэмпо, калi галоўным станавіцца эзатэрычнае, мiстычнае развіццё таго, хто займаецца баявым мастацтвам. Да тантрычных баявых мастацтваў адносяць астральнае каратэ Гуру Вар Авера, і асабліва айкідо ў вышэйшым сваім развіцці Уэсіба Марыхэя [1].
Ужыванне паняцця КЭМПО ў практыцы баявых мастацтваў[правіць | правіць зыходнік]
- Сёрындзі-кэмпо (яп.: 少林寺拳法) — шаоліньскае кэмпо, ушу Шаоліня, развіваемае ў Японіі[2].
- Ніхон-кэмпо (яп.: 日本拳法) — японскае баявое мастацтва, напрамку рукапашнага боя.
- Рускае кэмпо — від кэмпо, з'явіўшагася ва Украіне ў 1990-х гадах[3].
- Сэкай-но кэмпо (яп.: 世界の拳法) — форма аб'яднання розных відаў кэмпо свету[4].
Часопіс «Кэмпо»[правіць | правіць зыходнік]
Гэта спецыялізаваны часопіс[5], які быў выдаваны ў Мінску з 1992 па 2000 год у выдавецтвах (па чарзе) «Эрыдан», «Красіка», «Сэкай»[6], «Харвест», пад нязменнай рэдакцыяй разнастайнага спецыяліста i эксперта ў баявых мастацтвах Анатоля Тараса[7].
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- сайт кэмпо ў Беларусі
- форум баявых мастацтваў у Беларусі Архівавана 6 ліпеня 2011.
- Беларускі часопіс па баявым мастацтвам «Байцоўски клуб»
- сайт па ўсходнім баявым мастацтвам у Беларусі Архівавана 18 чэрвеня 2009.
Зноскі
- ↑ Джон Сцівенс «Сакрэты Айкідо» "Сафія" 2001 цыт: “"гэта кніга даследуе тантрычны аспект Айкідо, аб'яднанне мужчынскага і жаночага"” ISBN 5-220-00431-X
- ↑ [1] Архівавана 22 кастрычніка 2016.
- ↑ рускае кэмпо, яно ж Агні-кэмпо
- ↑ [ http://sites.google.com/site/belarusdojo/Home/sekai-no Архівавана 18 верасня 2011.]
- ↑ [2]
- ↑ Журнал КЭМПО: боевые искусства вчера и сегодня 2.96 «Сэкай-пресс» ISBN 0131-2382 Архівавана 6 сакавіка 2008.
- ↑ Коратка об аўтары: Анатолі Яфімавіч Тарас