Шаалінь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Манастыр
Шаалінь
嵩山少林寺
少林寺.jpg
34°30′24″ пн. ш. 112°56′08″ у. д.HGЯO
Краіна Кітай
Адрас Хэнань, Дэнфэн
Канфесія чань-будызм
Архітэктурны стыль Chinese architecture[d]
Заснавальнік Бхадра
Дата заснавання 495 год
Апошні настаяцель Шы Юнсін
Стан дзеючы
Сайт Афіцыйны сайт

Шаалі́нь ( кіт. спр. 嵩山少林寺 , піньінь: Sōng Shān Shàolínsì, пал.: Сун Шань Шаоліньсы) — будыйскі манастыр у цэнтральным Кітаі (правінцыя Хэнань, г. Дэнфэн). Размешчаны на гары Суншань.

У 2010 годзе манастыр Шаалінь і яго Лес Пагад been былі ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як частка гістарычных помнікаў Дэнфэна[1].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва храма на кітайскай мове гучыць як Шаолінь Сы ( кіт. спр. 少林寺 , піньінь: Shàolín Sì). Іерогліф 少 (shǎo, ці shào), які мае значэнне «мала» ці «малады», таксама з'яўляецца назваю гары Шаошы (少室山), каля паўночнага падножжа якой стаіць манастыр. Іерогліф 林 lín абазначае «лес», 寺 si азначае «храм». Назва Шаалінь можа, такім чынам, быць перакладзена альбо як «Храм у маладым лесе», але імаверна адлюстроўвае становішча як «Храм у лесе на гары Шаошы»[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лес Пагад been недалёка ад храма Шаалінь на Суншані
Помнік Бадхідхарме ў манастыры Шаалінь

У 495 г. н.э. імператар Сяо Вэнь-дзі been (孝文帝) (471—499) дынастыі Паўночная Вэй забяспечыў грашамі індыйскага будыйскага манаха Бато (Bátuó, 跋陀)[3], каб той узвёў манастыр (будучы Шаалінь) у гарах Суншань у правінцыі Хэнань. Пад кіраўніцтвам Бато манастыр Шаалінь развіўся ў цэнтр будыйскага вучэння. Бато заснаваў павільён перакладу сутр (Фаньцзін Тан — 翻经堂), дзе перакладчыкі сутр, такія як Ратнамаці і Бадхіруці, перакладалі сутры з санскрыта на кітайскую мову. Слава гэтай перакладчыцкай акадэміі была настолькі вялікай, што будыйскі манах-паломнік Сюаньцзан (603—664) у сваім хадатайніцтве прасіў імператара Тай-цзуна (599—649; дынастыя Тан) дазволіць яму пасяліцца ў манастыры Шаалінь. У якасці прычыны свайго выбару Сюаньцзан назваў поспехі Бадхіруці[2].

Па легендзе індыйскі манах Бадхідхарма beru ( кіт. спр. 菩提達摩 , піньінь: Pútídámó), заснавальнік і першы патрыярх чань- і ўласна дзэн-будызму, які прыйшоў у Шаалінь каля 527 года, залажыў асновы шааліньскага баявога мастацтва beru, якое потым развівалася далей, перадаючыся з пакалення ў пакаленне. Пры дынастыі Тан (каля 600 г. н.э.) шааліньскія манахі ў кітайскай імперыі дасягнулі вялікага аўтарытэту. На стэле 728 года прыведзена гістарычнае сведчанне, што манастыр Шаалінь адправіў 13 баявых манахаў на дапамогу дынастыі Тан[4]. У якасці падзякі за добрую службу, якую саслужылі гэтыя манахі, манастыру сярод іншага была надана прывілея вучыць некаторых манахаў воінскаму майстэрству.

З 1368 па 1644 год манастыр Шаалінь, які карыстаўся падтрымкай правячай дынастыі Мін, і яго баявое мастацтва перажываюць вялізны пад'ём. Войска манастыра налічвала каля 2500 чалавек, а яго баявыя мастацтвы практыкаваліся ў безлічы варыянтаў і тэхнік. З гэтым таксама звязваюць і росквіт Храма Шааліня.

За час свайго існавання храм некалькі разоў быў разбураны, разрабаваны і зноў адбудаваны.

Найбольш вядома меркаванае разбурэнне храма пры імператары Кансі (1654—1722) дынастыі Цын. Ён, як кажуць, ад страху перад баявой моцай манахаў разбурыў храм і загадаў забіць многіх манахаў. На самай справе Кансі мабыць хутчэй падтрымліваў храм, бо зроблены ім каліграфічны надпіс дагэтуль вісіць над галоўнай брамай храма.

Апошняе разбурэнне манастыра адбылося ў 1928 годзе, калі некалькі военачальнікаў высвятлялі адносіны ў наваколлях храма. Пры гэтым была страчана значная частка рэлігійных і мастацкіх скарбаў і надпісаў храма. Пасля храм адбудоўваўся нанава толькі невялікімі часткамі.

«Паўднёвы Шаалінь»[правіць | правіць зыходнік]

Легенды расказваюць пра другі, паўднёвы манастыр Шаалінь у Фуцзяні (Фукіень), які ў 18 ст. яшчэ павінен быў існаваць. Магчыма, легенда аб разбурэнні Шааліня пры імператары Кансі адносіцца іменна да паўднёвага Шааліня. Паўднёвы манастыр лічыцца месцам зараджэння паўднёвых баявых стыляў (напрыклад, він-чуня, хунгара).

Дакладнае гістарычнае месцазнаходжанне паўднёвага манастыра невядома, і на гэта званне прэтэндуюць сама меней тры месцы ў Кітаі[5].

Навейшая гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заснавання ў 1949 годзе Маа Цзэдунам Кітайскай Народнай Рэспублікі манаскае служэнне спачатку было дазволена, але ў ходзе Культурнай рэвалюцыі з 1966 года храм быў разбураны, а манахаў выганялі і праследавалі. Доўгія гады ў руінах манастыра жыло толькі некалькі манахаў. У 1982 годзе дзякуючы фільму Храм Шааліня beruДжэтам Лі ў галоўнай ролі) храм стаў вядомы на Захадзе і быў адкрыты для турыстаў. Кітайскі ўрад распарадзіўся зноў адбудаваць храм і дазволіў, у ходзе агульнай лібералізацыі адносна рэлігійных культаў, будыйскім манахам зноў легальна там практыкавацца.

З 1996 года Храм Першага Патрыярха і Лес Пагад храма Шааліня (Chuzu an ji Shaolin si ta lin 初祖庵及少林寺塔林) знаходзяцца ў спісе помнікаў КНР (4-89) bede.

Будынкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Комплекс уласна манастыра
  • Храм Першага Патрыярха (Chuzu an)
  • Лес Пагад храма Шаалінь (Shaolin si ta lin)

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Historic Monuments of Dengfeng in «The Centre of Heaven and Earth».
  2. 2,0 2,1 Shahar, Meir. The Shaolin Monastery: History, Religion, and the Chinese Martial Arts. — 2008. — С. 11.
  3. У кітайскіх крыніцах Бато вядомы таксама пад іменем Фато (Fotuo, 佛陀).
  4. Shahar, Meir. The Shaolin Monastery: History, Religion, and the Chinese Martial Arts. — 2008. — С. 33—34.
  5. Thomas A. Green, Joseph R. Svinth, ed (2010). Martial Arts of the World: Regions and individual arts. ABC-CLIO. p. 96. ISBN 978-1598842432. http://books.google.co.uk/books?id=FaTfuuIlmqcC&pg=PA90&dq=%22Southern+Shaolin++monastery%22&hl=en&sa=X&ei=hHLAUsG5I4XH7AaB3YEY&ved=0CDQQ6AEwAA#v=onepage&q=%22Southern%20Shaolin%20%20monastery%22&f=false. 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Shahar, Meir (2008). The Shaolin Monastery: history, religion, and the Chinese martial arts. University of Hawaii Press. ISBN 978-0-8248-3110-3. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1305
рус.англ.фр.