Кэтрын Хейгл
Кэтрын Хейгл | |
---|---|
Katherine Heigl | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Кэтрын Мэры Хейгл |
Дата нараджэння | 24 лістапада 1978[1][2][…] (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Джош Келі[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, тэлеактрыса, кінаактрыса, мадэль, кінапрадзюсар, выканаўчы прадзюсар, тэлепрадзюсар |
Кар’ера | 1986 — цяперашні час |
Узнагароды | |
IMDb | ID 1337 |
kheigl.com | |
![]() |
Кэтрын Мэры Хейгл (англ.: Katherine Marie Heigl; нар. 24 лістапада 1978, Вашынгтон, ЗША) — амерыканская актрыса і прадзюсар, найбольш вядомая па ролі Ізі Стывенс і тэлесерыяле «Анатомія жарсці», а таксама па галоўных ролях у кінафільмах «Трошкі цяжарная» (2007), «27 вяселляў» (2008), «Голая праўда» (2009), «Кілеры» (2010) і «Жыццё, як яно ёсць» (2010).
Хейгл пачала сваю кар’еру ў падлеткавым узросце ў якасці мадэлі ў агенцтве Вільгельміны, а пасля прысвяціла сябе прафесіі актрысы. Яе дэбют адбыўся ў 1992 годзе з невялікай ролі ў фільме «Той самай ноччу». Праз два гады яна сыграла сваю першую ролю ў поўнаметражным кіно, у фільме «Мой бацька — герой», а з 1999 па 2001 год дасягнула больш шырокай вядомасці па ролі Ізабель Эванс у тэлесерыяле «Горад прыходняў». Яе прарывам стала роля Ізі Стывенс у тэлесерыяле «Анатомія жарсці», які прынёс ёй прэмію «Эмі» у катэгорыі «Лепшая актрыса другога плана ў драматычным серыяле» ў 2007 годзе. Пасля поспеху фільма «Крыху цяжарная» ў 2007 годзе, яна дасягнула статусу адной з самых запатрабаваных і высокааплачваемых акторак Галівуда.
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Хэйгл нарадзілася ў Вашынгтоне, акруга Калумбія. У яе ёсць сястра, якую бацькі ўдачарылі за некалькі год да яе нараджэння.
Зноскі
- ↑ Katherine Heigl // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Katherine Heigl // GeneaStar
- ↑ Sollyanna How the Media Meddled with Katherine Heigl's Hollywood Career—and Nearly Ended it — 2022. Праверана 31 сакавіка 2022.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Кэтрын Хейгл на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Кэтрын Хейгл на сайце «TV.com» (англ.) (англ.)
- Кэтрын Хейгл на сайце «Yahoo! Movies» (англ.)
- Heigl’s Hounds of Hope Архівавана 12 чэрвеня 2010. (англ.)
- Кэтрын Хейгл ў сацыяльнай сетцы «Twitter»
- Кэтрын Хейгл ў сацыяльнай сетцы «Facebook»