Стокард Чэнінг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стокард Чэнінг
англ.: Stockard Channing
Дата нараджэння 13 лютага 1944(1944-02-13)[1] (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Walter Channing[d], Paul Schmidt[d] і David Debin[d]
Адукацыя
Прафесія актрыса агучвання, тэатральная актрыса, кінаактрыса, тэлеактрыса
Узнагароды

Дзённая прэмія «Эмі»[d]

прэмія «Тоні» за найлепшую жаночую ролю ў п’есе[d] (1985)

Drama Desk Award for Outstanding Actress in a Play[d] (1988)

London Film Critics Circle Award for Actress of the Year[d] (2002)

Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле[d] (2002)

GLAAD Golden Gate Award[d] (2003)

Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшую жаночую ролю ў міні-серыяле ці тэлефільме[d] (2003)

прэмія Люсі[d] (2003)

Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў драматычным тэлесерыяле[d] (2002)

Прайм-тайм прэмія «Эмі» за найлепшую жаночую ролю другога плана ў міні-серыяле ці тэлефільме[d] (2002)

IMDb ID 0000330
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стокард Чэнінг (англ.: Stockard Channing, нар. 13 лютага 1944) — амерыканская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання, найбольш вядомая па ролі старшакласніцы Бэці Рыца ў мюзікле «Брыялін». Уладальніца прэмій «Эмі» і «Тоні»

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сьюзан Антонія Уільямс Стокард (англ.: Susan Antonia Williams Stockard) нарадзілася ў Нью-Ёрку і па матчынай лініі мае ірландскія карані. У 1963 годзе, будучы яшчэ дзевятнаццацігадовай студэнткай каледжа, яна выйшла замуж за прадпрымальніка і скульптара Уолтэра Чэнінга (1940—2015), пасля чаго, аб’яднаўшы сваё імя з імем мужа, стала Стокард Чэнінг.

Акцёрскую кар’еру яна пачала ў тэатральнай кампаніі Бостана, пасля чаго стала з’яўляцца і на падмостках Нью-Ёрка, а ў 1971 годзе дэбютавала на Брадвеі. На вялікім экране дэбютавала ў фільме «Бальніца» (1971), а пасля некалькіх нязначных роляў на кінаэкранах дабілася папулярнасці ў фільме «Лёс» (1975) з Джэкам Нікалсанам у галоўнай ролі. У 1978 годзе 33-гадовая Стокард Чэнінг сыграла з пачынаючым акцёрам Джонам Траволтай і зоркай кантры і поп-музыкі Алівіяй Ньютан-Джон у экранізацыі брадвейскага мюзікла «Брыялін». Нягледзячы на ​​свой узрост, актрыса выдатна зладзілася з роляй старшакласніцы — нефармальнага лідара дзяўчын у школе, дзе разгортваецца дзеянне. Яе голас гучыць у дзвюх музычных кампазіцыях да фільма. Пасля няўдач у кіно і на тэлебачанні ў пачатку 1980-х гадоў актрыса вярнулася ў тэатр, дзе ў 1985 годзе ўдастоілася прэміі «Тоні» за ролю ў п’есе «Адзін дзень са смерці Джо па мянушцы Сідзень».

Ізноў дамагчыся поспеху на вялікім экране ёй атрымалася ў 1993 годзе, калі за ролю ў фільме «Шэсць ступеняў адчужэння» Чэнінг была намінаваная на «Оскар» і «Залаты глобус».

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Stockard Channing // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.