Джыліян Андэрсан
Джыліян Лі Андэрсан (англ.: Gillian Leigh Anderson; нар. 9 жніўня 1968, Чыкага, Ілінойс, ЗША) — амерыкана-брытанская актрыса тэатра, кіно і тэлебачання, актывістка і пісьменніца. Найбольш вядомая як выканаўца ролі агента ФБР Даны Скалі ў прызнаным крытыкамі тэлевізійным серыяле «Сакрэтныя матэрыялы», дзе грала ўсе 11 сезонаў, і ў двух поўнаметражных фільмах: «Сакрэтныя матэрыялы: Барацьба за будучыню» (1998) і «Сакрэтныя матэрыялы: хачу верыць» (2008), а таксама роляў Лілі Барт у фільме Тэрэнса Дэвіса «Дом Радасці» (2000) і лэдзі Дэдлак у тэлесерыяле вытворчасці BBC па творы Чарльза Дзікенса — «Халодны дом» (2005). Таксама Андэрсан вядомая дзякуючы ролям у драмах «Магутны кельт» (2005), «Апошні кароль Шатландыі» (2006), «Таемны гулец» (2012) і «Сястра» (2012).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Gillian Anderson // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Whitney B. Gillian Anderson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #11943931X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Companies House — 1988. Праверана 12 снежня 2021.
- Асобы
- Нарадзіліся 9 жніўня
- Нарадзіліся ў 1968 годзе
- Нарадзіліся ў Чыкага
- Выпускнікі Карнельскага ўніверсітэта
- Афіцэры ордэна Брытанскай імперыі
- Лаўрэаты прэміі «Эмі»
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
- Лаўрэаты прэміі «Сатурн»
- Актрысы тэлебачання ЗША
- Актрысы ЗША
- Пісьменніцы ЗША
- Грамадскія дзеячы ЗША