Кіеўскае паўстанне (1113)
Jump to navigation
Jump to search
Кі́еўскае паўста́нне 1113 года — выступленне жыхароў Кіева супраць злоўжыванняў княжацкай адміністрацыі на чале з баярынам Пуцятам Вышацічам (спекуляцыя хлебам і соллю, закабаленне вольных людзей ліхвярамі і знаццю і іншае).
Пачалося пасля смерці вялікага кіеўскага князя Святаполка Ізяславіча. Паўстанцы разграмілі двор Пуцяты і ўладанні ліхвяроў.
Запрошаны кіеўскімі баярамі на велікакняжацкі прастол князь Уладзімір Манамах спыніў паўстанне шляхам выдання Статута Уладзіміра Манамаха 1113 года, які змяшчаў уступкі паўстанцам.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кіеўскае паўстанне 1113 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. С. 251.