Кім Ё Чжон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кім Ё Чжон
김여정
Director of the Propaganda and Agitation Department of the Workers’ Party of Korea[d]
з 24 ліпеня 2015
Папярэднік Kim Ki Nam[d]

Нараджэнне 26 верасня 1987(1987-09-26) (36 гадоў)
Род Кімы[d]
Бацька Кім Чэн Ір
Маці Ко Ён Хі[d]
Муж Choe Song[d][1]
Дзеці child, name unknown[d][2] і child, name unknown[d]
Веравызнанне атэізм
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кім Ё Чжон (кар.: 김여정, нар. каля 1988, Пхеньян, КНДР) — паўночнакарэйскі палітычны, дзяржаўны і партыйны дзеяч, намеснік дырэктара аддзела прапаганды і агітацыі Цэнтральнага Камітэта Працоўнай партыі Карэі (ТПК) з 2021 года, з 2015 года па 2021 займала пасаду першага намесніка дырэктара аддзела прапаганды і агітацыі ЦК ТПК, кандыдат у члены Палітбюро ЦК ТПК з 2017 па 2019 год, а затым з 2020 па 2021 год. Малодшая сястра Вышэйшага кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына, дачка былога кіраўніка КНДР Кім Чэн Іра і ўнучка заснавальніка і вечнага прэзідэнта КНДР Кім Ір Сена.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прыватнае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Па дадзеных Міністэрства аб’яднання Рэспублікі Карэя, Кім Ё Чжон нарадзілася ў Пхеньяне ў 1988 годзе, па дадзеных іншых паўднёвакарэйскіх крыніц — 26 верасня 1987 года. Міністэрства фінансаў ЗША паказвае дату нараджэння 26 верасня 1989 года. Мае блізкія адносіны са сваім братам Кім Чэн Ынам, бо разам вучыліся ў Швейцарыі з 1996 па 2000 год і ў Паўночнай Карэі, «дзе сацыяльная і эмацыйная ізаляцыя, верагодна, былі вызначальнай сілай у іх развіцці». Вучылася ў Ваенным універсітэце імя Кім Ір Сена пасля вяртання на радзіму. Вывучала інфарматыку ва Універсітэце Кім Ір Сена, дзе яна, па чутках, вучылася ў Кім Ынгён, дачкі Мэгумі Ёкоты, выкрадзенай паўночнакарэйскімі ўладамі, калі тая была маленькай дзяўчынкай.

У студзені 2015 года яна выйшла замуж за Чхве Сона[4], другога сына ўрадавага чыноўніка Чхве Рэн Хэ[5]. Аднак паўднёвакарэйскія крыніцы дапускаюць недакладнасць гэтых звестак. Кім Ё Чжон чакала дзіцяці ў маі 2015 года. Невядомы грамадскасці бацька лічыцца адным з выпускнікоў універсітэта Кім Ір Сена, альбо службовай асобай у Бюро 39 партыі, альбо працуе ў ваенным падраздзяленні, адказным за ахову лідара краіны[6].

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Кім Ё Чжон, Прэзідэнт Рэспублікі Карэі Мун Чжэ Ян і віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс на цырымоніі адкрыцця Зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года

У верасні 2010 года падчас трэцяй канферэнцыі Працоўнай партыі Карэі яна выпадкова трапіла ў аб’ектыў фотакамер.

Стала вядомая грамадскасці падчас пахавання Кім Чэн Іра ў снежні 2011 года, калі яна некалькі разоў з’яўлялася побач са сваім братам Кім Чэн Ынам альбо цэнтральнымі чыноўнікамі, нягледзячы на тое, што нават не з’яўлялася ўдзельнікам пахавальнага камітэта, і яе ніколі не ўзгадвалі ў СМІ. У пачатку 2012 года яна атрымала пасаду ў Камісіі па нацыянальнай абароне ў якасці мэнэджэра па турызме, але пра гэта не паведамлялася ў СМІ, за выключэннем лістапада 2012 года, калі Цэнтральнае тэлебачанне Карэі паказала, як яна суправаджае Кім Чэн Ына на вайсковай пляцоўцы[7]. Упершыню была афіцыйна згаданая 9 сакавіка 2014 года, калі яна суправаджала свайго брата на галасаванні ў Вярхоўнае народны сход КНДР. Тады Кім Ё Чжон была ідэнтыфікаваная як «высокапастаўлены чыноўнік» ЦК ТПК.

У студзені 2014 года яна стала загадчыцай 54-м аддзелам ТПК, у задачы якога ўваходзіць матэрыяльнае забеспячэнне Узброеных Сіл. У тым жа годзе абраная дэпутатам Вярхоўнага народнага сходу[8].

Кім Ё Чжон на цырымоніі адкрыцця Зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года.
Кім Ё Чжон на перамовах 2018 года ў Доме Міру.

У кастрычніку 2014 года яна, паводле інфармацыі СМІ, узяла на сябе дзяржаўныя абавязкі хворага брата, калі ён не з’яўляўся на публіцы больш за месяц і яму аказвалася лячэнне[9][10].

27 лістапада 2014 года яна была прызначана першым намеснікам дырэктара аддзела прапаганды і агітацыі ЦК ТПК. А ў ліпені 2015 года ў справаздачах гаварылася, што яна дэ-факта выконвае ролю кіраўніка аддзела, а пост намінальнага дырэктара займае Кім Кі Нам. Таксама яна займае пасаду віцэ-міністра і рэгулярна суправаджае Кім Чэн Ына ў яго паездках[11].

Паведамляецца, што яна стаяла за развіццём культу асобы брата ў краіне, змадэляванага на ўзор іх дзеда Кім Ір Сена. Тэ Юнхо, перабежчык з КНДР і былы дыпламат, распавёў у 2017 годзе, што Кім Ё Чжон арганізоўвае ўсе буйныя грамадскія мерапрыемствы ў краіне[12][13].

У студзені 2017 года была змешчаная ў «чорны спіс» казначэйства ЗША за парушэнні правоў чалавека ў КНДР[14].

У 2017 годзе прызначана кандыдатам у члены Палітбюро Цэнтральнага Камітэта ТПК. Яна стала другой жанчынай, прызначанай на гэты пост[15].

9 лютага 2018 года Кім Ё Чжон прысутнічала на цырымоніі адкрыцця Зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года ў Пхёнчхане, Рэспубліка Карэя. Гэта быў першы выпадак, калі член кіруючай дынастыі Кім наведаў Паўднёвую Карэю пасля Карэйскай вайны[16]. Яна прысутнічала на сустрэчы з паўднёвакарэйскім прэзідэнтам Мун Чжэ Інам 10 лютага, дзе знаходзілася ў якасці спецыяльнага пасланца Кім Чэн Ына і даставіла асабісты ліст ад брата[17]. Суправаджала Кім Чэн Ына на саміце КНДР-ЗША у чэрвені 2018 года і лютым 2019 года[18]. У далейшым яе ўдзел у дыпламатычных справах працягнуўся, у сакавіку 2020 года яна выступіла з афіцыйнай заявай, у якой раскрытыкавала заяву аб заклапочанасці Поўдня ў пытанні правядзення вайсковых вучэнняў[19].

Па словах Кім Ён Хёна, прафесара Паўночнакарэйскіх даследаванняў ва Універсітэце Дунгука ў Сеуле, прасоўванне Кім Ё Чжон і іншых з’яўляецца прыкметай таго, што «рэжым Кім Чэн Ына спыніў свае сувязі з астатнімі функцыянерамі папярэдняга рэжыму Кім Чэн Іра, ажыццявіўшы замену пакаленняў на ключавых пасадах партыі»[20].

Была абраная ў Вярхоўны народны сход на парламенцкіх выбарах 2019 года. Аднак увайшла ў Асамблею яшчэ незадоўга да выбараў 2019 года, магчыма, у выніку неаб’яўленых дадатковых выбараў у сувязі з чыёй-небудзь смерцю[21][22]. У красавіку таго ж года яе ненадоўга выключылі з партыйнага Палітбюро, а затым аднавілі ў красавіку 2020 года[23].

21 красавіка 2020 года CNN і Daily NK са спасылкай на свае крыніцы ў выведцы ЗША і Рэспублікі Карэі паведамілі пра пагаршэнне здароўя Кім Чэн Ына. 22 красавіка японская газета Asahi паведаміла, што Кім Ё Чжон была вылучаная на ролю другога чалавека ў краіне яшчэ ў канцы 2019 года з ініцыятывы самога Кім Чэн Ына і на фоне цяжкай хваробы лідара КНДР яна можа ўзначаліць дзяржаву[24].

Зноскі

  1. https://www.theguardian.com/world/2017/oct/09/kim-yo-jong-sister-brains-behind-kim-jong-uns-image
  2. https://abcnews.go.com/International/kim-yo-jong-north-korean-leaders-sister-pregnant/story?id=53267658
  3. http://www.nkleadershipwatch.org/kim-yo-jong-2/
  4. Kim Jong Un’s Little Sister Married Son of Top Regime Official, Report Says. Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2020.
  5. NK leader’s sister weds son of Choe Ryong-hae: sources. Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2018.
  6. Kim Jong-un’s Sister to Have Baby in May. Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2019.
  7. NORTH KOREA NEWSLETTER NO. 237 (Nov. 22, 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 чэрвеня 2018.
  8. Семейный подряд: что известно о сестре Ким Чен Ына и её новом государственном назначении. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2018.
  9. Has Kim Yo-Jong Taken Over For Kim Jong Un? Sister Assumes North Korea State Duties While Brother Undergoes Medical Treatment. Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2014.
  10. КНДР под властью женщины: чего ждать от Ким Ё Чжон. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2018.
  11. N. Korea’s Kim Jong-Un executed 15 top officials: S. Korea spy agency. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2018. Праверана 15 жніўня 2022.
  12. Sister helps Kim strut his stuff as key missile test looms. Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2019.
  13. Meet Kim Yo-jong, the sister who is the brains behind Kim Jong-un’s image. Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2019.
  14. U.S. blacklists North Korean officials over rights abuses. Архівавана з першакрыніцы 7 лютага 2018.
  15. Kim Jong Un praises nuclear program, promotes sister. Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2018.
  16. Pence skips Olympics dinner in snub to North Korean officials. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2018.
  17. South Korean president invited to North Korea. Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2019.
  18. Kim Jong Un meets PM Lee ahead of Trump-Kim summit(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2019. Праверана 15 жніўня 2022.
  19. Kim Jong Un sister’s first official remarks hint at higher status. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020.
  20. Kim Jong-un’s sister sits just yards from the North Korean leader during speech in latest sign of her rise in status as dictator tightens his family’s grip on power. Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2020.
  21. North Korea election: Surprise as leader Kim Jong-un 'not on ballot. Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2019.
  22. 북 김정은, 최고인민회의 대의원 처음 빠져. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2019.
  23. (3rd LD) N.K. leader holds politburo meeting to discuss anti-virus measures. Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2020.
  24. СМИ: сестра Ким Чен Ына выдвинулась на роль «человека номер два» в КНДР. Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2020.