Кіраўская ваенна-аператыўная група

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Кіраўская ваенна-аператыўная група; Кіраўская ВАГ Ваенна-аператыўная група пры Кіраўскім падпольным райкоме КП(б)Б — партызанскае злучэнне, якое дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Кіраўскага, Клічаўскага, Бабруйскага і Рагачоўскага раёнаў; таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем. Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне.

Створана ў ліпені 1943 года ў адпаведнасці з пастановай Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б і загадам Магілёўскай (абласной) ВАГ на базе 537-га, 538-га, 100-га партызанскіх атрадаў і Кіраўскага спецатрада (пазней 539-ы атрад) расфарміраванай 9-й Кіраўскай партызанскай брыгады. У жніўні 1943 года ў Кіраўскую ваенна-аператыўную групу ўключаны 620-ы атрад (пазней 620-ы партызанскі атрад імя В. І. Чапаева, у студзені 1944 года перабазіраваны ў Клецкі раён і ўключаны ў склад Баранавіцкага партызанскага злучэння паўднёвай зоны). У верасні 1943 года створаны 540-ы партызанскі атрад. У кастрычніку 1943 537-ы партызанскі атрад разгорнуты ў 537-ы партызанскі полк, у чэрвені 1944 года 539-ы партызанскі атрад — у 9-ю партызанскую брыгаду імя С. М. Кірава. 27 чэрвеня 1944 года ваенна-аператыўная група (2986 партызан) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • Дз. Ц. Ігнаценка (ліпень — жнівень 1943, загінуў);
  • В. Дз. Саўкін (жнівень — снежань 1943);
  • А. А. Вязельшчыкаў (снежань 1943 — чэрвень 1944).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • А. Л. Манаенкаў. Кіраўская ваенна-аператыўная група // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.