9-я Кіраўская партызанская брыгада
9-я Кіраўская партызанская брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 1943 |
Краіна |
![]() ![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Магілёўскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Дыслакацыя | Кіраўскі і сумежны з ім раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | С. І. Свірыд |
9-я Кіраўская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Кіраўскага і сумежных з ім раёнаў. У ліпені 1943 года брыгада была расфарміравана, яе атрады былі перадзадены Кіраўскай ваенна-аператыўнай групе.
Склад[правіць | правіць зыходнік]
- 100-ы атрад;
- 537-ы атрад;
- 538-ы атрад;
- Кіраўскі спецатрад, пераўтвораны ў 539-ы атрад.
Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]
Камандзір[правіць | правіць зыходнік]
Камісар[правіць | правіць зыходнік]
Начальнік штаба[правіць | правіць зыходнік]
- Дз. Ц. Ігнаценка.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Асноўны ўдар партызаны наносілі па чыгунках Магілёў — Рагачоў, Асіповічы — Жлобін. Блакіравалі шашу Магілёў — Бабруйск: пашкодзілі 18 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі, на 12 км зрабілі завалы дарог і аб’язных шляхоў. Разам з іншымі брыгадамі і атрадамі ачысцілі ад нямецкіх войск значную частку Кіраўскага і сумежных з ім раёнаў. Удзельнічалі ў абароне Клічаўскай партызанскай зоны.
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
У 1968 годзе ў гонар брыгады каля пасёлка Скачок Кіраўскага раёна быў пастаўлены абеліск.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.