Кіра Аляксееўна Зварыкіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кіра Аляксееўна Зварыкіна
Краіны:  СССР
 Расія
Дата нараджэння: 29 верасня 1919(1919-09-29)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 6 верасня 2014(2014-09-06) (94 гады)
Месца смерці:
Званне: жаночы гросмайстар[d], жаночы міжнародны майстар[d], Woman Master of Sport of USSR in Chess[d] і International Arbiter[d]
Максімальны рэйтынг: 2295 (студзень 1990)
Узнагароды і прэміі: Ордэн «Знак Пашаны»  — 1957
Заслужаны майстар спорту СССР
Заслужаны майстар спорту СССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кіра Аляксееўна Зварыкіна (29 верасня 1919, Мікалаеў, Украіна — 6 верасня 2014, Масква) — расійская і беларуская шахматыстка, гросмайстар (1978). Унучатая пляменніца вынаходніка У. К. Зварыкіна. Першая жонка гросмайстра Аляксея Суэціна (да 1961). Заслужаны майстар спорту СССР (1957). З 1953 да 1999 г. жыла ў Мінску, потым пераехала ў Расію, дзе і памерла. Шмат гадоў вяла перадачу «Пра шахматы і шахматыстаў» на Беларускім тэлебачанні, таксама шахматны аддзел у газеце «Вечерний Минск». Чэмпіёнка Мінска (1956)[1]. У 1968—1970 узначальвала федэрацыю шахмат БССР.

Спартыўная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

  • У 1951, 1953, 1956 гадах была чэмпіёнкай СССР.
  • У 1957 годзе перамагла ў Сусветнай алімпіядзе ў складзе зборнай СССР.
  • У 1960 годзе прайграла матч на першынство свету Лізавеце Быкавай.
  • У 1963 годзе перамагла ў Сусветнай алімпіядзе ў складзе зборнай СССР.
  • У 1970, 1973, 1975 гадах была чэмпіёнкай БССР.
  • У 1977 годзе — міжнародны арбітр.
  • У 1978 годзе — міжнародны гросмайстар.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]