Кірыл Уладзіміравіч Казакоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кірыл Уладзіміравіч Казакоў
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 23 жніўня 1979(1979-08-23) (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Кірыл Уладзіміравіч Казакоў (нар. 23 жніўня 1979, Магілёў, БССР) — беларускі журналіст, аўтар больш за 50 дакументальных фільмаў і журналісцкіх расследаванняў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 23 жніўня 1979 года ў горадзе Магілёў.

Скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Кулешова (1997—2003 гады), а таксама прайшоў прафесійную перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» (2008—2010)[1][2].

У час вучобы ў МДУ імя Куляшова працаваў у тэлерадыёкампаніі «Магілёў» рэпарцёрам (1998—2001 гады). У 2001 годзе становіцца спецыяльным карэспандэнтам Белтэлерадыёкампаніі па Магілёўскай вобласці[3].

У 2002 годзе пераехаў у Мінск і працаваў у Белтэлерадыёкампаніі ў праграме «Зона Х» рэпарцёрам. У 2003 узначаліў аддзел крымінальных навін Агенцтва тэленавін Першага нацыянальнага телеканала і стаў вядучым праграмы «Зона Х». Пад кіраўніцтвам Кірыла Казакова праграма стала набірать папулярнасць, і пасля стала самай рэйтынгавай праграмай на беларускім тэлебачанні (у 2003 аўдыторыя склала 209 тысяч чалавек)[4][3][5]. У ранішніх эфірах пад кіраўніцтвам Казакова з’явілася рубрыка, дзе ў рэжыме рэальнага часу транслявалася дарожнае становішча ў горадзе — перадача стала выходзіць у прамым эфіры[6]. У гэты ж час стварае шэраг аўтарскіх спецыяльных рэпартажаў, журналісцкіх расследаванняў і дакументальных фільмаў.

У 2011 годзе ўзначаліў спадарожнікавы телеканал «Беларусь-ТБ», які ўваходзіць у склад Белтэлерадыёкампаніі[3].

У 2012 вярнуўся ў Агенцтва тэленавін БТРК у якасці галоўнага дырэктара структуры. Пад яго кіраўніцтвам у Агенцтве тэленавін працавала больш за 10 аддзелаў, журналісты АТН стваралі кантэнт для тэлеканалаў «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3» і «Беларусь 24». У 2015 годзе стаў генеральным прадзюсарам Белтэлерадыёкампаніі. Потым — намеснікам генеральнага дырэктара Сталічнага тэлебачання[7].

Са студзеня 2021 да лютага 2022 года займаў пасаду генеральнага дырэктара ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне»[8].

Работы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтарскія фільмы:

  • 2005 — «Карупцыя»
  • 2005 — «Родам з глухамані»
  • 2006 — «Была краіна. Былі грошы»
  • 2007 — «Высокаактанавы саюз»
  • 2007 — «Перыяд паўраспаду: Расія, Украіна, Беларусь» (цыкл фільмаў)
  • 2009 — «Па-за законам. Левы гнёт»
  • 2011 — «Белслед у Космасе»
  • 2013 — «Лёс гігантаў» (цыкл фільмаў, 1-ы сезон)

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • 2005 — «Тэлевяршыня» з намінацыі «Лепшы рэпарцёр»[9][10].
  • 2006 — Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Указ № 3 ад 04.01.2006 г.[11]
  • 2013 — Гран-пры «Тэлевяршыны» у намінацыі «Тэлевізійны праект года» за цыкл фільмаў Белтэлерадыёкампаніі «Лёс гігантаў», сааўтар[12][13].

Зноскі

  1. Олеся Ганевич. Кто по образованию ведущий программы "Зона Х"? (22 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014. Праверана 3 кастрычніка 2018.
  2. Кирилл Казаков | Выпускники. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2014. Праверана 3 кастрычніка 2018.
  3. а б в Сергей Андрианов. Кирилл Казаков ушел из "Зоны Х" (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2018. Праверана 3 кастрычніка 2018.
  4. Артур Прупас. Новости государственной важности (22 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014. Праверана 3 кастрычніка 2018.
  5. Валентин Пепеляев. "Плохие" новости будут лучше (11 кастрычніка 2003). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2018. Праверана 3 кастрычніка 2018.
  6. Проекту Первого канала «Зона Х» - 10 лет (11 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014. Праверана 3 кастрычніка 2018.
  7. Казаков Кирилл Владимирович – заместитель генерального директора. Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2018. Праверана 3 кастрычніка 2018.
  8. https://blr.belta.by/president/view/u-telekanala-stb-novy-generalny-dyrektar-96077-2021/ Архівавана 31 студзеня 2021.
  9. «Оскар»? «ТЭФИ»? «Телевершина»!. Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2018. Праверана 3 кастрычніка 2018.
  10. Телевершина 2005 » Победители НТК «Телевершина». Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014. Праверана 3 кастрычніка 2018.
  11. Указ № 3 ад 4 студзеня 2006 г. Аб прысуджэнні спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2005 года. Архівавана з першакрыніцы 3 ліпеня 2006. Праверана 3 кастрычніка 2018.
  12. Награды «Телевершины-2013» вручили во Дворце Республики (фото). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014. Праверана 3 кастрычніка 2018.
  13. Хорошо забытое старое. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2014. Праверана 3 кастрычніка 2018.