Беларусь 24
«Беларусь 24» | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Дата пачатку вяшчання | 1 лютага 2005 |
Заснавальнік | Белтэлерадыёкампанія |
Уладальнік | Белтэлерадыёкампанія |
Кіраўнікі | Ялена Ладуцька |
Сайт | belarus24.by |
«Беларусь 24» — кругласутачны дзяржаўны некамерцыйны спадарожнікавы тэлеканал, заснаваны Белтэлерадыёкампаніяй 1 лютага 2005 года дзеля інфармацыйнай сувязі этнічных беларусаў з гістарычнай Радзімай. Вяшчанне ажыццяўляецца на беларускай і рускай мовах. Пры выкарыстанні спадарожнікавай антэны з канвертарам Ku-дыяпазону канал «Беларусь-ТБ» можна прыняць на лічбавы рэсівер са спадарожніка Express AM22 (53 гр. у.д.).
Мэтамі, пастаўленымі пры стварэнні тэлеканалу «Беларусь-ТБ», былі: пашырэнне беларускай інфармацыйнай прысутнасці на постсавецкай прасторы і ў свеце, прапаганда пазітыўнага іміджу і ўмацаванне аўтарытэту краіны на міжнароднай арэне.
Канал мае дамовы на рэтрансляцыю з 335 кабельнымі аператарамі ў 246 гарадах 12 дзяржаў свету. Сумарная аўдыторыя тэлеканала па адзнаках галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі «Беларусь-ТБ» складае каля 4,5 млн чалавек, у тым ліку каля 700 тыс. рускіх у 80 гарадах — Маскве, Санкт-Пецярбургу, Ноўгарадзе, Уладзіміры, Разані, Саратаве, Смаленску, Туле, Уфе, Іванаве і інш[1].
Перадачы
[правіць | правіць зыходнік]- 24 пытанні Архівавана 26 снежня 2012.
- Карані Архівавана 8 студзеня 2013.
- Палескі пачастунак Архівавана 7 студзеня 2013.
- Сакрэт фірмы Архівавана 21 лістапада 2012. (серада і пятніца; аўтары Наталля Кацько і Ялена Некрашэвіч)
- Скарбніца Архівавана 6 студзеня 2013.
- Тысячагоддзе Архівавана 8 студзеня 2013.
- Размаўляем па-беларуску
Спадарожнікі
[правіць | правіць зыходнік]- «Хот Бёрд» (Еўропа): арбітальнае разьмяшчэнне — 13° усходняй даўгаты, частасць — 11200 мегагерцаў, палярызацыя хваляў — вертыкальная, знакавая хуткасць патоку — 5787 кілазнакаў/сяк., папераджальнае выпраўленне памылак — 3/4.
- «Галактыка 19 » (Паўночная Амерыка): арбітальнае размяшчэнне — 97° заходняй даўгаты, частасць — 11898 мегагерцаў, палярызацыя хваляў — вертыкальная, знакавая хуткасць — 12'000 кілазнакаў/сяк., мадуляцыя — квадратурная, папераджальнае выпраўленне памылак — 3/4.
- «Экспрэс-АМ22» (Заходняя Азія, Еўропа): арбітальнае размяшчэнне — 53° усходняй даўгаты, частасць — 11161 мегагерцаў, палярызацыя хваляў — вертыкальная, знакавая хуткасць — 5787 кілазнакаў/сяк., папераджальнае выпраўленне памылак — 3/4.
Мінулае
[правіць | правіць зыходнік]У маі 2004 г. праграмы Першага нацыянальнага тэлеканала «БТ-міжнароднае» пачалі перадаваць праз спадарожнік «Інтэлсат 904», вобласць ахопа якога ўключала еўрапейскую частку Расіі[2]. У ліпені галоўным прадзюсарам стваранага міжнароднага тэлеканала «Беларусь-ТБ» прызначылі Віктара Маючага[3]. ада 1 лютага 2005 г. пасля выпрабавальнага вяшчання адбылося адкрыццё тэлеканала, які стаўся трэцім у складзе Белтэлерадыёкампаніі і першым у Беларусі міжнародным спадарожнікавым. 16 гадзінаў штосутачнага вяшчання складалі перадачы «БТ-1» і «Лад», мастацкія і дакументальныя фільмы «Беларусьфільма» і «Белвідэацэнтра». Тэлесігнал пашырыўся на Украіну і краіны Прыбалтыкі і дастаўляўся 1 мільёну кабельных абанентаў[4]. На 24 чэрвеня тэлеканал пашырыў вяшчанне да 17 гадзін на Азербайджан, Арменію, Грузію, Казахстан, Малдову, Нарвегію, Туркменістан, Узбекістан, Фінляндыю і Швецыю[5]. На 14 ліпеня вяшчанне тэлеканала распаўсюджвалася ўжо на 16 краін[6]. 1 жніўня вяшчанне пашырылася на Прыднястроўе[7]. На 18 лістапада вяшчанне тэлеканала вялося ў кабельных сетках 12 краінаў з ахопам амаль 5 мільёнаў гледачоў[8].
На пачатку красавіка 2006 г. урад Літвы спыніў вяшчанне тэлеканала кабельнымі аператарамі праз меркаваны распаўсюд дэзінфармацыі[9], аднак у кастрычніку вяшчанне аднавілі праз суд. 1 кастрычніка тэлеканал завёў уласны вэб-сайт www.belarus-tv.by. Найбольш сеціўных гледачоў тэлеканал займеў сярод амерыканцаў[10].
7 мая 2007 года пачалося вяшчанне праз спадарожнік «Экспрэс-АМ22 »[11][12]. На 28 верасня 2007 г. тэлеканал меў 6 мільёнаў гледачоў у 381 кабельнай сетцы 13 дзяржаў[13].
На 26 студзеня 2008 г. тэлеканал меў 7 млн гледачоў[14]. З 28 сакавіка сыгнал тэлеканала пашырыўся на ЗША, Канаду, Мексіку, Гватэмалу, Пуэрта-Рыка, Кубу і Дамініканскую Рэспубліку праз дамоўленасць з кампаніяй «France Télécom » (Парыж) пасродкам спадарожніка «Galaxy 25 » даччынага падраздзялення ў ЗША «GlobeCast World TV » (Нью-Ёрк)[15][16].
На 13 лютага 2009 г. вяшчанне ажыццяўлялася на 50 краін для больш як 220 млн гледачоў[17]. 14 снежня пачалося кругласутачнае вяшчанне ў сетцы мабільнага тэлебачання Ізраілю.
На 1 лютага 2010 г. тэлеканал перадаваўся ў кабельных сетках 15 краін. 1 сакавіка пачалося вяшчанне ў кабельнай сетцы Масквы. Таксама цягам года тэлеканал уключылі ў кабельныя сеткі Санкт-Пецярбургу і Екацярынбургу (Свярдлоўская вобласць, Уральская федэральная акруга). 19 лістапада 2011 г. тэлеканал перайшоў на кругласутачнае вяшчанне[23]. 1 красавіка 2012 г. пачалося вяшчанне ў Еўрапейскім Саюзе праз спадарожнік «Hot Bird». 1 студзеня 2013 г. тэлеканал змяніў назву на «Беларусь 24».
10 чэрвеня 2021 года канал быў забаронены да рэтрансляцыі ва Украіне: па выніках маніторынгу Нацыянальны савет па пытаннях тэлебачання і радыёвяшчання выявіў паказ у эфіры праграм з удзелам акцёраў з пераліку асоб, якія ствараюць пагрозу нацбяспекі Украіны , а таксама сюжэтаў, якія распальвалі варожасць і ўтрымлівалі дэзінфармацыю[18]. Рэтрансляцыя канала вялася з ліпеня 2015 года[18].
Лагатып
[правіць | правіць зыходнік]Тэлеканал змяніў 1 лагатып. Цяперашні — ужо 2-гі.
- З 1 лютага 2005 па 14 снежня 2008 лагатып уяўляў сабою слова «БЕЛАРУСЬ», справа — абрэвіятура «ТВ» у чырвона-зялёнай каляровай гаме. Знаходзіўся лагатып у левым верхнім вугле.
- З 15 снежня 2008 па сённяшні час змяніўся шрыфт слова «БЕЛАРУСЬ», справа «ляжачы» паўцыліндр, аформлены ў чырвона-зялёнай каляровай гаме, на цыліндры надпіс абрэвіятуры «ТВ». Знаходзіцца лагатып на тым жа месцы.
Зноскі
- ↑ Беларускія навіны — «Беларусь-ТБ» ідзе ў 12 краінах Архівавана 27 верасня 2007.
- ↑ Праграмы БТ можна глядзець і ў Расіі // Звязда : газета. — 11 чэрвеня 2004. — № 142-143. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Вікторыя Целяшук. Беларусь у свеце — на новым тэлеканале // Звязда : газета. — 10 ліпеня 2004. — № 167 (25180). — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Вікторыя Целяшук. Сабраць лепшае і... паказаць на ўвесь свет // Звязда : газета. — 3 лютага 2005. — № 18 (25350). — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Уладзімір Пернікаў. На парадку дня — важныя пытанні // Звязда : газета. — 24 чэрвеня 2005. — № 117 (25449). — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Вікторыя Целяшук. «Славянскі базар» пад прыцэлам тэлекамераў // Звязда : газета. — 14 ліпеня 2005. — № 128 (25460). — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Уладзя Тацянчык. Тэлеканал «Беларусь-ТБ» набывае папулярнасць у Прыднястроўі // Звязда : газета. — 6 верасня 2005. — № 169 (25501). — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Вікторыя Целяшук. Знак якасці для «Беларусь-ТБ» // Звязда : газета. — 6 верасня 2005. — № 225 (25557). — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Сяргей Кузняцоў. Як развіваюцца тэлекамунікацыйныя тэхналогіі ў Беларусі // Звязда : газета. — 5 красавіка 2006. — № 72-73. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Вікторыя Целяшук. «Беларусь-ТБ» глядзяць у ЗША // Звязда : газета. — 3 лістапада 2006. — № 239 (25828). — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Жана Катлярова (22 снежня 2007). "Пытанне аб рэтрансляцыі канала «Беларусь-ТБ» у Маскве плануецца вырашыць у бліжэйшы час — У. Русакевіч". Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Праверана 17 сакавіка 2013.
- ↑ "Беларусь-ТБ". Белтэлерадыёкампанія. Праверана 17 сакавіка 2013.
- ↑ БелТА. Да 2010 года восем тэлепраграмаў — у лічбавым фармаце // Звязда : газета. — 28 верасня 2007. — № 185 (26050). — С. 1. — ISSN 1990-763x. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016.
- ↑ Сяргей Кузняцоў. Вынікі інфармацыйнага года // Звязда : газета. — 26 студзеня 2008. — № 16 (26129). — С. 1. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Вікторыя Целяшук. «Беларусь-ТБ» убачаць у Паўночнай Амерыцы // Звязда : газета. — 10 красавіка 2008. — № 68 (26181). — С. 2. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Жана Катлярова (2 красавіка 2008). "Спадарожнікавы тэлеканал «Беларусь-ТБ» пачаў вяшчанне на краіны Паўночнай Амерыкі". БелТА. Праверана 17 сакавіка 2013.
- ↑ Алена Юркевіч (13 лютага 2009). "Прэзентацыя міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала «Беларусь-ТБ» прайшла ў Літве". БелТА. Праверана 17 сакавіка 2013.
- ↑ а б В Україні заборонили державний білоруський телеканал (укр.). Четверта студія (10 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 чэрвеня 2021. Праверана 11 чэрвеня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйная старонка Архівавана 28 лютага 2009.