Кірэеўск
Кірэеўск
| ||||||||||||||||||
Кірэеўск (руск.: Кире́евск) — горад (з 1956) Тульскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Кірэеўскага раёна і муніцыпальнага ўтварэння (гарадскога паселішча) «горад Кірэеўск».
Насельніцтва 24 859 жыхароў (2016). Горад размешчаны на рацэ Алень (басейн Акі), за 40 км ад Тулы. Завод лёгкіх металічных канструкцый, хімічны камбінат, фабрыка штучнага футра.