Кіёск Траяна
Храм | |
Кіёск Траяна | |
---|---|
| |
24°01′30″ пн. ш. 32°53′05″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Егіпет |
Месцазнаходжанне | |
Тып будынка | Гіпетральны храм |
Архітэктурны стыль | Архітэктура Старажытнага Егіпта |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кіёск Траяна - гэта гіпетральны храм размешчаны на востраве Агілкія . Адзін з найбуйнейшых старажытных егіпецкіх помнікаў, якія захаваліся дасюль, ён быў пабудаваны Рымскім імператарам Траянам. Кіёск быў пабудаваны на востраве Філы, непадалёк ад ніжняга краю Асуанскай плаціны. Тым не менш, пазней ён быў перавезены на востраў Агіліка ў 1960-х гадах праз клопат ЮНЕСКА, каб захаваць яго ад пад'ёму ўзроўня Нілу з-за будаўніцтва Асуанскай плаціны.
Гэта пабудова мае прамавугольную ў плане форму памерам 15 на 20 метраў, складае 15,85 метраў у вышыню. Яе функцыя заключаецца, верагодна, у тым, каб быць "хованкай баркі Ісіды на ўсходнім беразе" вострава Філы. Яго калоны, размешчаныя ў плане па схеме 4 на 5, нясуць "розныя, багата структураваныя кампазітныя капітэлі, якія ўвянчаныя слупамі вышынёй 2.10 метра" і першапачаткова "прызначаныя быць пастаментамі для фігур бесаў , падобных на выкарыстаныя ў дамах нараджэння ў комплексах вострава Філы, Арманта і Дэндэры хоць гэтыя дэкарацыі і не былі ніколі завершаныя.
Збудаванне цяпер стаіць без даху[1], але разеткі ў межах структуры архітраваў вызываюць здагадку, што яго дах, які была зроблены з драўніны, быў сапраўды пабудаваны ў старажытныя часы[2]. Тры 12.50-метровых, як мяркуецца, трохкутных фермы, былі ўстаўлены ў выступ у задняй частцы каменнага скляпення даху[3]. Гэты будынак уяўляе сабой прыклад незвычайнага спалучэння дрэва і каменя ў адзінай архітэктурнай структуры егіпецкага храма[4].
Зноскі
- ↑ Jaś Elsner, Imperial Rome and Christian Triumph: The Art of the Roman Empire, Oxford University Press, 1998. p.134.
- ↑ Arnold, p.235.
- ↑ Arnold, pp.235-236.
- ↑ Arnold, p.236.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Кіёск Траяна на Вікісховішчы |