Канстанты Ансельм
Канстанты Ансельм | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1911 |
Дата смерці | 1944 |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Канстанцін (Канстанты) Ансельм ці Анзельм, Ансэльм (польск.: Konstanty Anselm, Anzelm; 1911—1944, Варшава) — польскі пісьменнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Левы дзяяч. Апісваў цяжкасці жыцця моладзі. У 1936 годзе падпісаў дэкларацыю праў маладога пакалення Польшчы. Рэдагаваў газету «Tędy», вядомы адзін нумар ад 1 красавіка 1936. Выдаў першую кніжку ў 1937. Гэта «аповесць аб пахаваных зажыва» «Клепсідра». Улады канфіскавалі твор. Аўтар мусіў пераехаць, у 1939-40 жыў на Беларусі ў Баранавічах, працаваў настаўнікам.
З другой паловы 1940 жыў у Мінску. Член Саюза пісьменнікаў БССР (прыняты ў верасні), рэдакцыйнай калегіі «Штандару Вольносьці». Браў удзел у польскіх перадачах на радыё Мінска. Належаў да беластоцкага аддзялення СП, але жыхаром горада не быў.
Накіраваў пісьмо Панамарэнку з крытыкай рэдакцыі «Штандару Вольносьці». Пісаў, што не ўсе карэспандэнты ведаюць польскую мову, а Сцяпан Майхровіч не мае вопыту кіравання газетай. Вясной 1941 арыштаваны НКВД разам з Т. Главацкім, абвінавачаны ў спробе захапіць палітычны кантроль над газетай.
У 1941, адразу пасля нямецкага нападу, з жонкай і дачкой вярнуўся ў Варшаву. Загінуў у дні Варшаўскага паўстання. Забіты бомбай, якая трапіла ў будынак на вуліцы Свентаерскай , у раёне Староўка. Верагодна, пахаваны пад помнікам на Волі. Пасмяротна ўзнагароджаны Крыжам Грунвальда III класа (1946).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жонка — Аліцыя з Амбражэвічаў. Пасля вайны працавала на радыё. У 1940 нарадзілася дачка Эва.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Перакладаў беларускіх пісьменнікаў. Беларускі пераклад «Клепсідры» быў падрыхтаваны да друку напярэдадні вайны.
Газета «Dziennik Bydgoski» (Быдгашч) змясціла водгук на кнігу 6 сакавіка 1938. Аўтар водгука лічыў Ансельма рэалістам і паслядоўнікам Зэгалдовіча. — «Яго рэалізм жорсткі і часам прыкры». — У кнізе крытык не знайшоў творчых якасцей.
У 1938—39 друкаваўся ў часопісах «Ruch Prawniczy» і «Sygnały».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Любоў Козік. Дзейнасць польскай творчай інтэлігенцыі на тэрыторыі БССР (1939—1941) Архівавана 2 снежня 2023. // Przegląd Wschodnioeuropejski 3, 65-73. 2012
- Wojciech Śleszyński: Okupacja sowiecka na Białostocczyznie w latach 1939—1941. 2001
- Bartłomiej Bernacki: Organizacja i funkcjonowanie sowieckiego rynku prasowego na ziemiach północnowschodnich II RP w latach 1939—1941 // Białoruskie Zeszyty Historyczne 22 (2004)
- Michał Jakubowicz: Konstanty Anzelm (Kostek). Zeszyty Historyczno-Polityczne Stronnictwa Demokratycznego. 1965 z.1 s. 102—118
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Кавалеры ордэна Крыжа Грунвальда
- Польскамоўныя пісьменнікі
- Пісьменнікі Польшчы
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Постаці Баранавічаў
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Загінулі ў Другой сусветнай вайне