Карнілій Максімавіч Жолудаў
Карнілій Максімавіч Жолудаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Кіраўнік урада | Мікалай Галадзед Даніла Валковіч |
||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | в. а. Міхаіл Кулагін | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1892 |
||||||
Смерць |
28 чэрвеня 1938 |
||||||
Партыя |
|
Карнілій Максімавіч Жолудаў (1892, Віцебск, Расійская імперыя — 28 чэрвеня 1938, Мінск, Беларуская ССР, СССР) — савецкі партыйны і дзяржаўны, першы старшыня Слуцкага акрвыканкама (1935—1937).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Член РСДРП(б) з 1917 года. У 1926 годзе скончыў Курсы марксізму пры ЦК РКП(б)-УКП(б).
З 1915 года служыў у царскай арміі на флоце. У 1918—1920 гадах у шэрагах РСЧА.
У 1921—1926 гадах — адказны сакратар Аршанскага чыгуначнага раённага камітэта КП(б) Беларусі, намеснік старшыні Выканаўчага камітэта Аршанскага акруговага Савета, старшыня Аршанскай акруговай кантрольнай камісіі КП(б) Беларусі.
- 1926—1930 гг. — старшыня Магілёўскай акруговай кантрольнай камісіі КП (б) Беларусі,
- 1927—1934 гг. — член Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б) Беларусі,
- 1930—1932 гг. — загадчык Бюро скаргаў Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б) Беларусі,
- 1932—1933 гг. — намеснік старшыні Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б) Беларусі,
- 1932—1933 гг. — намеснік народнага камісара рабоча-сялянскай інспекцыі Беларускай ССР,
- 1933—1935 гг. — упаўнаважаны Народнага камісарыята збожжавых і жывёлагадоўчых саўгасаў СССР па Беларускай ССР,
- 1935—1937 гг. — старшыня выканаўчага камітэта Слуцкага акруговага Савета.
Член ЦК КП(б) Беларусі (1934—1937).
30 ліпеня 1937 года быў арыштаваны па абвінавачванні ва ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі. 28 чэрвеня 1938 года быў прысуджаны да расстрэлу, і ў той жа дзень пакараны. 29 снежня 1966 года быў рэабілітаваны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР.