Лагарыфмічны дэкрэмент затухання
Лагарыфмі́чны дэкрэме́нт затуха́ння — натуральны лагарыфм адносін амплітуд ваганняў, узятых адпаведна праз прамежак часу, роўны перыяду ваганняў.
Выражаецца формулай
дзе t — час, T — перыяд ваганняў, γ — каэфіцыент затухання.
Прамежак часу t, за які амплітуда ваганняў памяншаецца ў e разоў, называецца часам рэлаксацыі:
пры гэтым адбываецца N = 1/δ ваганняў.
Для вагальнага контуру дэкрэмент затухання роўны 0,02—0,05, для камертона 0,001, для аптычнага рэзанатара 10−7—10−6.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дэкремент затухання // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 339. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).