Лагойскія гарадзішчы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Лагойскія гарадзішчы — археалагічныя помнікі культуры штрыхаванай керамікі каля г. Лагойск (Мінская вобласць).

Гарадзішча-1[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 1 км на паўночны захад ад Лагойска, ва ўрочышчы Замкавая гара. Пляцоўка амаль круглая, плошча 0,3 га, на схілах прасочваюцца рэшткі вала. Даследаваў у 1915 М. В. Шавельскі, абследавалі ў 1966 Г. В. Штыхаў, у 1979 М. І. Лашанкоў. Культурны пласт 0,3—0,5 м. Знойдзены невялікія кавалкі ляпных пасудзін, рэшткі печаў-домніц, жалезны шлак.

Гарадзішча-2[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне Лагойска каля дарогі ў в. Зембін, ва ўрочышчы Паненская Гара. Займае высокі мыс на беразе р. Гайна. Пляцоўка памерамі 30х20 м, з усходу ўмацавана валам і ровам. Даследавалі ў 1965 К. П. Шут, у 1966 Г. В. Штыхаў, у 1979 М. І. Лашанкоў. Культурны пласт амаль адсутнічае. На схілах пляцоўкі знойдзены невялікія кавалкі ляпных пасудзін.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Штыхаў, Г. В. Лагойскія гарадзішчы / Г. В. Штыхаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: У 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2011. — 464 с.: іл. — С. 6. — ISBN 978-985-11-0549-2.
  • Штыхаў, Г. Ажываюць сівыя стагоддзі / Георгі Штыхаў. — Мінск: Народная асвета, 1982. — 173, [2] c. — (Школьнікам ― аб гісторыі БССР).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]