Зембін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Зембін
Зембін. Аднаўленне царквы. 2013 (02).jpg
Царква Св. Міхаіла Арханёла
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 177
Паштовы індэкс
222133
Аўтамабільны код
5
Зембін на карце Беларусі ±
Зембін (Беларусь)
Зембін
Зембін (Мінская вобласць)
Зембін

Зе́мбін[1] (трансліт.: Ziembin, руск.: Зембин) — аграгарадок, раней мястэчка, у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, за 29 км на паўночны захад ад Барысава, на скрыжаванні аўтадарог Р3 і Р63. Зембін уваходзіць у склад і з'яўляецца цэнтрам Зембінскага сельсавета.

Першае згадванне[правіць | правіць зыходнік]

З'яўляецца адным з найстаражытных мястэчкаў Барысаўскага раёна. Найбольш ранняе пісьмовае згадванне пра Зембiн датуецца 1526 годам. Ужо ў той час тут размяшчалася вялікая сядзіба, якой валодалі Радзівілы. Сведчаннем значнасці маёнтка з'яўляецца тое, што ў пэўныя часы для кіравання ім прызначаўся дзяржаўца. Дзяржаўцы ў Вялікім Княстве Літоўскім у тыя часы прызначаліся толькі ў вялікакняжацкія або ў буйныя маёнткі. Зембін на працягу стагоддзяў належаў шэрагу знакамітых шляхецкіх родаў. Уладальнікамі мястэчка ў розны час былі Радзівілы, Кішкі, Саковiчы, Патоцкія, Война-Ясэнецкiя, Храптовiчы, Лiхадзiеўскiя да Хэлхоўскiя. Гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў Беларусі, ніколі не абыходзілі бокам вёску, бо яна размешчана на скрыжаванні дарог, на гасцінцы Масква — Вільня.

Росквіт Зембіна[правіць | правіць зыходнік]

У XVІ стагоддзі — першай палове XVII стагоддзя назіраецца росквіт Зембіна. У гэты час ён мае статус мястэчка. З сярэдзіны XVII стагоддзя з-за вайны і яе наступстваў Зембін, як і ўся краіна, перажывае моцны заняпад. Не прынёс яму палёгкі і пачатак XVIII стагоддзя. Ваенныя дзеянні падчас шведскай вайны Зембін мінулі, але працяглае размяшчэнне тут саюзнага маскоўскага войска на чале з Меншыкавым давяло гэты край да поўнага жабрацтва.

XVIII ст[правіць | правіць зыходнік]

У XVIII стагоддзі з-за свайго дрэннага стану Зембін губляе статус мястэчка. У 1777 годзе тут маецца 38 двароў, карчма, бровар і два вадзяных млыны.

Пераломным у лёсе Зембіна стаў 1783 год. Тагачасны яго гаспадар Храптовіч дамогся вяртання Зембіну статуса мястэчка і запрасіў сяліцца ў ім усіх вольных людзей (як хрысціян, так і нехрысціян) і стварыў ім умовы для вядзення гандлю. З гэтага часу ў Зембіне пасяляюцца яўрэі, а сам ён пачынае хутка расці. Этнічная змена складу насельніцтва мястэчка прывяло да змены яго выгляду. Раней на цэнтральнай гандлёвай плошчы стаяла царква. Зараз жа на яе месцы была ўзведзена сінагога (дарэчы, на гэтым месцы апошняя сінагога існавала яшчэ да другой сусветнай вайны), а новая царква была пабудавана ў баку ад цэнтра — там, дзе і зараз знаходзіцца больш позняя праваслаўная бажніца.

У 1793 годзе, пасля анексіі тутэйшых земляў у склад Расійскай імперыі, Зембін адбіраецца ў яго тагачаснага ўладальніка Яўхіма Храптовіча, але ўжо ў 1807 годзе вяртаецца яго сыну Ірэну.

У 1795 годзе ў Зембіне ўтвараецца пошта. Яна мела чатыры паштальёны і восем коней.

Зембiнскi касцёл[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Унебаўзяцця Найсв. Дзевы Марыі, 1809 г.

У 1640 годзе ў Зембiне быў заснаваны манастыр ордэна дамініканцаў. Гэта ажыццявілі падкаморы ашмянскi Адам Саковіч і яго жонка Мар'яна (Marcjanna), народжаная Тышкевіч. Манахам быў аддадзены драўляны Касцёл Унебаўзяцця Найсв. Дзевы Марыі, збудаваны ў 1609-м года. Шчодрая пара адпісала манастырскай браціі і фальварак Паляны з правам вудзіць рыбу з навакольных азёр, варыць і прадаваць медавуху, піва і іншае спіртное. Практычныя манахі хутка наладзілі працэс, пускаючы бражныя «пэнязi» на ўтрыманне манастырскай бібліятэкі са школай.

У 1790 драўляны касцёл згарэў, і праз 20 гадоў на яго месцы з цэглы быў узведзена новае манументальнае збудаванне. Пры манастыры была школа, вялікая бібліятэка, знішчаная французамі падчас вайны 1812 года. У XIX павеку быў канфіскаваны ў казну і адноўлены як касцёл у самым пачатку XX. Яго нават паспелі адрэстаўраваць, але ў 1932 годзе савецкая ўлада зачыніла яго зноў. З тых часоў касцёл паступова руйнаваўся, і цяпер ад яго засталася толькі франтальная сцяна са скульптурай Дзевы Марыі пад крыжам, і горы цэглы паміж рэшткамі сцен усярэдзіне.

Зембiнская царква[правіць | правіць зыходнік]

Царква Св. Міхаіла Арханёла, 1904 г.

Час заснавання царквы ў Зембіне невядомы. Першапачаткова яна была праваслаўнай, потым — уніяцкай. На гэтым месцы першая драўляная царква была пабудавана паміж 1783 і 1800 гадамі як Святатроіцкая. Яна згарэла ў 1807 годзе. У 1811 годзе адбудавана з дрэва за намаганнямі Францішка Сержпутоўскага. У 1839 годзе пераводзіцца ў праваслаўе. У 1840 годзе робіцца яе рамонт. Царква абшываецца дошкамі. У 1862 годзе будуецца новая драўляная Святамікалаеўская царква. У 1900 годзе яна згарэла. Узамен яе ў 1904 г. была ўзведзена новая цагляная Свята-Міхайлаўская царква, якая захавалася да нашых дзён.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 235-236.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]