Лагі (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лагі
Морфаметрыя
Даўжыня 0,36 км
Шырыня 0,31 км
Плошча 0,13 км²
Даўжыня берагавой лініі каля 1,1 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Лагі (Беларусь)
Лагі
Лагі
Лагі (Віцебская вобласць)
Лагі
Лагі
Map

Лагі́ — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Ушача, за 26 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, у напрамку на ўсход ад вёскі Лагі.

Плошча паверхні возера 0,13 км², даўжыня 0,36 км, найбольшая шырыня 0,31 км, даўжыня берагавой лініі каля 1,1 км[1]. Катлавіна возера круглаватай формы. Берагі высокія, пясчаныя. Возера ўмерана зарастае.

На захадзе возера Лагі злучаецца ручаём з возерам Ветчанскае, на ўсходзе — з возерам Казімірава[1] (Школьнае).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 89.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]