Ладдзя (шахматы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ладдзя, шахматы)

Ладдзя́, тура, рух, вежа (Unicode: , ) — цяжкая шахматная фігура. Яна каштуе прыкладна 5 пешак. Дзве ладдзі прыблізна роўныя па сіле тром лёгкім фігурам альбо ферзю (ці нават мацнейшыя за яго).

Хады ладдзі[правіць | правіць зыходнік]

a8 b8 c8 d8 xx e8 f8 g8 h8
a7 b7 c7 d7 xx e7 f7 g7 h7
a6 b6 c6 d6 xx e6 f6 g6 h6
a5 b5 c5 d5 xx e5 f5 g5 h5
a4 xx b4 xx c4 xx d4 rl e4 xx f4 xx g4 xx h4 xx
a3 b3 c3 d3 xx e3 f3 g3 h3
a2 b2 c2 d2 xx e2 f2 g2 h2
a1 b1 c1 d1 xx e1 f1 g1 h1
Магчымыя хады ладдзі

У пачатку партыі ладдзі займаюць палі a1 і h1 (белыя ладдзі), a8 і h8 (чорныя ладдзі). Ладдзя можа хадзіць на любую колькасць палёў па гарызанталі ці па вертыкалі пры ўмове, што на яе дарозе няма фігур.

Ладдзя ў шахматнай партыі[правіць | правіць зыходнік]

Ролю ладдзей у шахматнай гульні немагчыма пераацаніць. Нягледзячы на тое, што ў дэбюце яны не развітыя, ладдзі могуць удзельнічаць у ракіроўцы, пасля чаго ў мітэльшпілі блакуюць вертыкалі ў пазіцыйнай барацьбе. У эндшпілі ладдзі часта падтрымліваюць праходных ферзёў і ўдзельнічаюць у адразанні варожага караля ад некаторай часткі дошкі. Каралём і ладдзёй можна паставіць мат, але, нягледзячы на гэта, ладзейныя эндшпілі лічаць самымі складанымі.

Этымалогія[правіць | правіць зыходнік]

У шатранджы існавала фігура рух, якая па форме нагадвала карабель. Верагодна, таму ў славян прыжылася назва «ладдзя»[1]. У Заходняй Еўропе вядомая пад назвай «вежа» (ісп.: torre, італ.: torre, ням.: turm)[2]. Адсюль, у сваю чаргу, размоўная назва ладдзі — «тура́». Даўней турой называлі асадную вежу, якая прымянялася пры штурме крэпасцей.

Зноскі

  1. Марское і рачное судна старажытных славян.
  2. http://chess-game.chat.ru/rooles/tower.html

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]