Перайсці да зместу

Лазавэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Лазавэ
укр.: Лозове
49°17′35″ пн. ш. 27°17′57″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Хмяльніцкая вобласць
Раён Дэражнянскі раён
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1929
ПГТ з 1949
Плошча 0,79 км²
Вышыня цэнтра 288 ± 1 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 1290 чалавек (2022)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-3856
Паштовы індэкс 32216
КААТУУ 6821555700
w1.c1.rada.gov.ua/pls/z7…
Паказаць/схаваць карты
Лазавэ (Украіна)
Лазавэ
Лазавэ

Лазавэ[1] (укр.: Лозове) — пасёлак гарадскога тыпу ў Дэражнянскім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны. Заснаваны ў 1929 г. на месцы здабычы торфу. Статус пасёлка гарадскога тыпу мае з 1949 г. Насельніцтва каля 1,3 тыс. жыхароў.

У пасёлку працуюць агульнаадукацыйная школа, дзіцячы сад, бібліятэка-музей, паштовае аддзяленне, дом быту, атэлье, музычная школа, медыцынская амбулаторыя, аддзяленне банка, два кафэ. Дзейнічае харавы калектыў. Пабудавана праваслаўная Свята-Уладзімірская царква. Дзейнічаюць млын, цырульня, аптэка, шэраг крамаў і пажарная частка з адным пажарным аўтамабілем.