Перайсці да зместу

Антаніны (пасёлак)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Антаніны
укр.: Антоніни
49°48′30″ пн. ш. 26°52′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Хмяльніцкая вобласць
Раён Красыліўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Першая згадка 1593
ПГТ з 1956
Плошча 3,9 км²
Вышыня цэнтра 290 ± 1 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 2200 чалавек (2019)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-3855
Паштовы індэкс 31022
КААТУУ 6822755200
w1.c1.rada.gov.ua/pls/z7…
Паказаць/схаваць карты
Антаніны (Украіна)
Антаніны
Антаніны

Антаніны[1] (укр.: Антоні́ни) — пасёлак гарадскога тыпу ў Красыліўскім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны.

Упершыню згадваецца як уласнасць князя Юрыя Астрожскага, які з канца XV ст. узяў сабе імя князя Заслаўскага, таму далей сяло належала Заслаўскім. Ад 1673 да 1720 гг. ва ўласнасці Любамірскіх. Ад 1720 да 1851 гг. — Сангушак. Ад 1851 да 1917 гг. — Патоцкіх.

З 1797 г. Антаніны ўваходзілі ў склад Валынскай губерні. Напярэдадні Першай сусветнай вайны мястэчка было валасным цэнтрам Заслаўскага павета Валынскай губерні. У 1913 г. тут пражывала 2009 чал. У мястэчку знаходзіліся валасныя ўстановы, паштова-тэлеграфная станцыя, аднакласная школа, вадзяны млын, бальніца і інш.

З 7 сакавіка 1923 па 30 снежня 1962 гг. Антаніны былі цэнтрам Антанінскага раёна, а з 1 верасня 1941 па 5 сакавіка 1944 гг. — цэнтрам Антанінскай акругі. У 1956 г. сялу прысвоены статус пасёлка гарадскога тыпу.