Лаздунскае вадасховішча
Выгляд
| Лаздунскае | |
|---|---|
| Каардынаты: 53°58′30″ пн. ш. 25°58′21″ у. д.HGЯO | |
| Размяшчэнне |
|
| Даўжыня | 2,2 км |
| Шырыня | 0,68 км |
| Плошча | 0,61 км² |
| Аб'ём | 0,001 км³ |
| Найбольшая глыбіня | 6,5 м |
| Упадаюць | Гарача |
| Выцякаюць | Гарача |
Лазду́нскае[1] — вадасховішча ў Беларусі, у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці, каля вёскі Лаздуны 1.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Па марфалагічнай будове ложа — рэчышчавае. Створана ў 1973 годзе на рацэ Гарача. Збудаванні гідравузла: плаціна (даўжыня 670 м, максімальная вышыня 4 м), вадаскід, вадавыпуск.
Плошча вадасховішча складае 0,61 км², даўжыня 2,2 км, найбольшая шырыня 0,68 км. Найбольшая глыбіня дасягае 6,5 м. Аб’ём вады каля 1 млн м³, ваганні ўзроўню — да 2 м.
Вадасховішча выкарыстоўваецца ў мэтах арашэння і рыбагадоўлі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лаздунскае вадасховішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 99.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ЛАЗДУНСКАЕ на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларуская энцыклапедыя»