Пальміра (атол)
| Атол Пальміра | |
|---|---|
| англ. Palmyra Atoll | |
Выгляд звонку | |
| Характарыстыкі | |
| Плошча | 12 км² |
| Насельніцтва | 0 чал. |
| Размяшчэнне | |
| 5°53′ пн. ш. 162°05′ з. д.HGЯO | |
| Архіпелаг | Астравы Лайн |
| Акваторыя | Ціхі акіян |
| Краіна | |
Пальмі́ра (англ.: Palmyra Atoll) — невялікі незаселены атол у паўночнай частцы Ціхага акіяна, на поўдзень ад Гаваяў. Належыць ЗША.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыты 14 ліпеня 1798 г. амерыканскім капітанам Эдманам Фанінгам. У 1802 г. даследаваны камандай амерыканскага судна «Пальміра», ад якога і атрымаў сваю назву. У 1859 г. на востраве высадзіліся амерыканскія здабытчыкі гуана, якія абвясцілі яго тэрыторыяй ЗША. На Пальміру таксама прэтэндавалі Гавайскае каралеўства і Вялікабрытанія. Пасля далучэння Гаваяў да ЗША, у 1898 г. Пальміра таксама была афіцыйна абвешчана часткай ЗША.
У 1959 г. атол быў выведзены з-пад юрысдыкцыі штата Гаваі і доўгі час знаходзіўся ў карыстанні ваенна-марскіх сіл ЗША. На Пальміры быў пабудаваны аэрадром. Аднак у 2001 г. атол стаў запаведнікам.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Складаецца з 50 каралавых астравоў агульнай плошчай 12 км². Даўжыня берагавой лініі налічвае 14,5 км. Большасць астравоў парослая пальмавымі дрэвамі. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 4 500 мм штогод, сярэднегадавая тэмпература вагаецца вакол 30 °C. Добра захавалася фаўна марскога рыфу.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Сцяг атола Пальміра
- Аэрадром
- Птушкі атола
- Каралавы рыф
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Palmyra Atoll. A Center for Scientific Study Архівавана 16 кастрычніка 2012.
- Palmyra Atoll National Wildlife Refuge Архівавана 25 жніўня 2009.
