Перайсці да зместу

Пальміра (атол)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Атол Пальміра)
Атол Пальміра
англ. Palmyra Atoll
Выгляд звонку
Выгляд звонку
Характарыстыкі
Плошча12 км²
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
5°53′ пн. ш. 162°05′ з. д.HGЯO
АрхіпелагАстравы Лайн
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Пальміра (атол) (Ціхі акіян)
Атол Пальміра
Атол Пальміра
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пальмі́ра (англ.: Palmyra Atoll) — невялікі незаселены атол у паўночнай частцы Ціхага акіяна, на поўдзень ад Гаваяў. Належыць ЗША.

Адкрыты 14 ліпеня 1798 г. амерыканскім капітанам Эдманам Фанінгам. У 1802 г. даследаваны камандай амерыканскага судна «Пальміра», ад якога і атрымаў сваю назву. У 1859 г. на востраве высадзіліся амерыканскія здабытчыкі гуана, якія абвясцілі яго тэрыторыяй ЗША. На Пальміру таксама прэтэндавалі Гавайскае каралеўства і Вялікабрытанія. Пасля далучэння Гаваяў да ЗША, у 1898 г. Пальміра таксама была афіцыйна абвешчана часткай ЗША.

У 1959 г. атол быў выведзены з-пад юрысдыкцыі штата Гаваі і доўгі час знаходзіўся ў карыстанні ваенна-марскіх сіл ЗША. На Пальміры быў пабудаваны аэрадром. Аднак у 2001 г. атол стаў запаведнікам.

Складаецца з 50 каралавых астравоў агульнай плошчай 12 км². Даўжыня берагавой лініі налічвае 14,5 км. Большасць астравоў парослая пальмавымі дрэвамі. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 4 500 мм штогод, сярэднегадавая тэмпература вагаецца вакол 30 °C. Добра захавалася фаўна марскога рыфу.