Востраў Джарвіс

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Джарвіс
Jarvis
Jarvis Island.svg
Каардынаты: Каардынаты: 0°22′00″ пд. ш. 160°01′00″ з. д. / 0.366667° пд. ш. 160.016667° з. д. (G) (O) (Я)0°22′00″ пд. ш. 160°01′00″ з. д. / 0.366667° пд. ш. 160.016667° з. д. (G) (O) (Я)
Архіпелаг Астравы Лайн
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of the United States.svg ЗША
Джарвіс (Ціхі акіян)
Джарвіс
Джарвіс
Плошча 4,5 км²
Насельніцтва 0 чал.
Выгляд з космасу
Commons-logo.svgДжарвіс на Вікісховішчы 

Джа́рвіс (англ.: Jarvis Island) — каралавы востраў у цэнтральнай частцы Ціхага акіяна, знаходзіцца паміж Гаваямі і астравамі Кука. Агульная плошча вострава складае 4,5 км². Джарвіс быў адкрыты брытанцамі ў 1821 годзе, а ў 1858 годзе быў анексаваны Злучанымі Штатамі. Востраў таксама вядомы пад назвай Бункер (Bunker Island).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

На востраве няма партоў ці прыстаняў, існуе толькі некалькі невялікіх заліваў, прыдатных да падыходу караблёў. У цэнтры Джарвіса знаходзіцца лагуна, дзе на працягу дваццаці гадоў у ХІХ стагоддзі вялася здабыча гуана.

Клімат вострава трапічны, спякотны з высокай дзённай тэмпературай. Ночы значна халаднейшыя. Глеба вострава пераважна пясчаная, паверхня ўздымаецца над морам на 7 метраў над узроўнем мора. Вакол вострава знаходзяцца каралавыя рыфы.

Знаходзячыся ў 35 км на поўдзень ад экватара, Джарвіс не мае крыніцаў пітной вады. Большая частка флоры была знішчана здабытчыкамі гуана. Сустракаюцца толькі невялікія кавалкі травы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў адкрыты еўрапейцамі 21 жніўня 1821 года брытанскім караблём Eliza Francis, які належаў Эдварду Томасу і Вільяму Джарвісу, і кіраваўся капітанам Браўнам. У сакавіку 1857 года востраў далучаны да ЗША згодна з Guano Islands Act, і фармальна анексаваная 27 лютага 1858 года. Некаторы час тут вялася здабыча гуана амерыканскімі кампаніямі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]