Геаграфічны ландшафт

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ландшафт)
Перайсці да: рух, знайсці

Геаграфічны ландшафт — адносна аднародны ўчастак геаграфічнай абалонкі, які адрозніваецца заканамерным спалучэннем яе кампанентаў, а таксама комплексаў ніжэйшага таксанамічнага рангу (урочышчаў, фацый), адзін з відаў геасістэм. Вывучае геаграфічны ландшафт ландшафтазнаўства. Ландшафт — найбольш агульны цэласны аб'ект аховы прыроды.

Паняцце геаграфічны ландшафт трактуюць:

Геаграфічны ландшафт даследуюць у З кірунках: узаемадзеянне сукупнасці кампанентаў прыродных комплексаў па вертыкальных сувязях (горныя пароды, рэльеф, глебы, падземныя і паверхневыя воды, расліннасць, жывёльны свет, клімат); марфалагічная структура (урочышчаў, фацый і інш. дробных узаемазвязаных комплексаў унутры геаграфічнага ландшафту) і гарызантальная будова (сістэмы іерархічна супадпарадкаваных ландшафтных комплексаў, якія дазваляюць праводзіць класіфікацыю геаграфічнага ландшафту і ландшафтнае раянаванне; паслядоўная змена стану геаграфічнага ландшафту ў часе.

У наш час большасць прыродных геаграфічных ландшафтаў трансфармаваны ў антрапагенны ландшафт. Паводле функцыянальнага выкарыстання адрозніваюць геаграфічныя ландшафты: сельска-гаспадарчы, лесагаспадарчы, прамысловыя, гарадскія, рэкрэацыйныя, запаведныя і інш.

Геаграфічныя ландшафты Беларусі адносяцца да аднаго тыпу — усходне-еўрапейскі (мяшана-лясны), унутры якога вылучаюць падтыпы: барэальны падтаежны (мяшана-лясны) і суббарэальны палескі (шыракаліста-лясны).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]