Ларыса Антонаўна Верамейчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ларыса Антонаўна Верамейчык
Дата нараджэння 12 чэрвеня 1951(1951-06-12) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная, выкладчыца ўніверсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (2009)
Навуковае званне
Альма-матар

Ларыса Антонаўна Верамейчык (нар. 12 чэрвеня 1951, г. Ашмяны, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны-аграхімік, доктар сельскагаспадарчых навук (2009), прафесар (2009).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1973 годзе скончыла факультэт аграхіміі і глебазнаўства Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Працавала інжынерам-глебазнаўцам у Беларускім лесаўпарадкавальным прадпрыемстве (1973—1981), у БелНДІ глебазнаўства і аграхіміі (1984—1986), у Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным універсітэце (1986—2010). З 2010 года — прафесар кафедры эканомікі прадпрыемстваў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Вобласць навуковых інтарэсаў: аграхімія; глебазнаўства; экалогія; удасканаленне механізму развіцця прадпрыемстваў цяплічнага агародніцтва ва ўмовах інавацыйнай эканомікі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Верамейчык Ларыса Антонаўна // Краязнаўчы каляндар на 2021 год/ склад. І..К. Шчадрын. — Гродна, 2020. — С.30.
  • Верамейчык Ларыса Антонаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2021 год/ склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2020. — С.24.