Ларыса Емяльянаўна Мікуліч
| Ларыса Емяльянаўна Мікуліч | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1 мая 1956 (69 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | лялечнік |
| Тэатр | |
| Член у | |
| Прэміі | |
| Узнагароды |
Крыштальны анёлак (2010) |
Ларыса Емяльянаўна Мікуліч (нар. 1 мая 1956, в. Чапунь Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларуская артыстка тэатра лялек.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Юрацішкаўскую базавую школу, затым паступіла на тэатральнае аддзяленне Гродзенскага культурна-асветніцкага вучылішча. Скончыла Мінскі інстытут культуры ў 1981 годзе. Працавала ў Магілёўскім тэатры лялек.
У Гродзенскім абласным тэатры лялек з 2000 года. У 2010 годзе атрымала Прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Крыштальны анёлак» — «За ўклад у развіццё беларускага тэатра лялек».
Ларыса Мікуліч з’яўляецца лаўрэатам і ўдзельнікам міжнародных фестываляў.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1985 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сярод роляў: Лэдзі Макбет, Геката («Трагедыя аб Макбеце» У. Шэкспіра), Камерыстка, Кабета, Каралева Бона («Паляванне на зубра» А. Жугжды), Каралева, Баба-Яга і інш. («Царэўна-жаба» Н. Гернет), Тытанія, Іпаліта («Сон у летнюю ноч» У. Шэкспіра), Яна («Чай на дваіх» А. Жугжды), Чорны, Фокуснік («Паэма без слоў» Я. Купалы), Чорная Дама («Прыгажуня і Пачвара» А. Жугжды), Пашанька («Марозка» М. Шурынавай), Кладзіна («Чырвоны Капялюшык» П. Кандрусевіча і А. Жугжды), Царэўна Аграфена, Цётка з акардэонам («Чароўны пярсцёнак» А. Жугжды), Герміёна («Зімовая казка» У. Шэкспіра), Бабуля, Анёл («Каралева Снягоў» А. Жугжды), Каза («Коткін дом» С. Маршака), Марта, Мыш, Жаба («Сапраўдная гісторыя Пярсцяначкі» А. Жугжды), Дама, Графіня Ганна Фядотаўна С-кая, Фон Мек Надзея Філарэтаўна, Лізавета Іванаўна («Пікавая дама» А. Пушкіна і П. Чайкоўскага).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Беларусі ў намінацыі «Найлепшая жаночая роля» за спектакль «Пікавая дама» (2012).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Радасць творцы Ларысы Мікуліч // Врублеўскі В. Гісторыя школы і анамастыка. — Мінск, 2011. — С. 98—101.
- Микулич, Л. Куклы — часть моей жизни(недаступная спасылка) : [беседа с актрисой Гродненского областного театра кукол Ларисой Микулич] / запис. О. Сиводедова // Твой город Гродно. — 2016. — № 7. — С. 28—29.
- Нарадзіліся 1 мая
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Маладзечанскай вобласці
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
- Постаці Магілёўскага абласнога тэатра лялек
- Постаці Гродзенскага абласнога тэатра лялек
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Лаўрэаты Нацыянальнай тэатральнай прэміі
- Уладальнікі «Крыштальнага анёлка»
- Асобы
- Лялечнікі Беларусі