Нацыянальная тэатральная прэмія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нацыянальная тэатральная прэмія
Нацыянальная тэатральная прэмія.jpg
Арыгінальная назва Нацыянальная тэатральная прэмія
Заснаванне 2011

Нацыянальная тэатральная прэмія — прэмія ў галіне тэатральнага мастацтва. Заснавана ў верасні 2010 года пастановай Савета Міністраў Беларусі. Вынікі падводзяцца журы з прадстаўнікоў Міністэрства культуры Беларусі, Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, Беларускага саюза кампазітараў. Уручаецца штогод з 2011 года за найбольш значныя дасягненні ў галіне айчыннага тэатральнага мастацтва.[1]

Першая Нацыянальная тэатральная прэмія (2011)[правіць | правіць зыходнік]

Адбор[правіць | правіць зыходнік]

На конкурс было прадстаўлена 27 спектакляў. На пасяджэнні адборачнай камісіі шляхам галасавання большасцю галасоў было вызначана 12 спектакляў-намінантаў конкурсу:

Абраныя спектаклі былі паказаны на тэатральных пляцоўках Мінска з 4 па 10 кастрычніка 2011 г. Па выніках прагляду членамі журы будуць вызначаны пераможцы.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Пераможцамі сталі:

Другая Нацыянальная тэатральная прэмія (2012)[правіць | правіць зыходнік]

Адбор[правіць | правіць зыходнік]

На конкурс было прадстаўлена 39 спектакляў ад 28 драматычных, музычных і лялечных тэатраў. Адбор праходзіў у два этапы. Першы — прагляд відэа-версіі. Другі — выезд членаў камісіі непасрэдна ў тэатры і прагляд арыгінальных версій пастановак.

На пасяджэнні адборачнай камісіі шляхам галасавання большасцю галасоў было вызначана 16 спектакляў-намінантаў конкурсу:

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Абраныя спектаклі былі паказаны на тэатральных пляцоўках Мінска з 12 па 18 лістапада 2012 г. Пераможцамі сталі:

  • «Пікавая дама» («Лепшы спектакль»);
  • «Пікавая дама» («Лепшы спектакль тэатра лялек»);
  • «Чароўны пэндзаль» («Лепшы спектакль для дзяцей»);
  • Алег Жугжда, «Пікавая дама» («Лепшая рэжысёрская работа»);
  • Ларыса Мікуліч, ролі Графіні Ганны Фядотаўны С-кай, Надзеі Філарэтаўны фон Мэк, Лізаветы Іванаўны у «Пікавай даме» («Лепшая жаночая роля»);
  • Аляксандр Палазкоў, роля Філімона Пупкіна у «Пан Міністар» («Лепшая мужчынская роля»);
  • Таццяна Нерсісян, «Вянчанне» («Лепшая работа мастака-пастаноўшчыка»);
  • Андрэй Зубрыч, «Выкраданне Еўропы альбо Тэатр Уршулі Радзівіл» («Лепшае музычнае афармленне спектакля»);
  • Наталля Фурман, «Выкраданне Еўропы альбо Тэатр Уршулі Радзівіл» («Лепшая работа харэографа-пастаноўшчыка»);
  • «Аднакласнікі» («Лепшая пастаноўка па творы сучаснага беларускага аўтара»).

Зноскі

  1. IV Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія». Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (22 лістапада 2016). Праверана 4 жніўня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]