Магілёўскі абласны тэатр лялек

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Магілёўскі абласны тэатр лялек

Магілёўскі абласны тэатр лялек — тэатр лялек.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Створаны ў 1976 годзе ў Магілёве з выпускнікоў культурна-асветніцкага вучылішча і ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці. Адкрыўся 23 мая 1977 года спектаклем “Тыграня Петрык”.

У 2009 годзе будынак тэатр, які пабудаваў яго на свае сродкі і падараваў дзяржаве бабруйскі купец Мешчэракоў, адкрыўся пасля рэканструкцыі. З боку царквы Трох свяціцеляў была ўзведзена прыбудова, дзякуючы якой павялічылася зала для гледачоў, у падвальных памяшканнях размясціліся майстэрні, гардэроб, туалеты. Калі да рэканструкцыі тэатр выпускаў 3-4 спектаклі ў год, то на новай, механізаванай, сцэне ставіць не менш 6-ці, у тым ліку і вячэрнія для дарослых.

Галоўныя рэжысёры і мастацкія кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Спектакль «Чароўны пэндзаль» Алесі Сабелы (рэжысёр Ігар Казакоў) перамог у намінацыі «Лепшы спектакль для дзяцей» на Другой Нацыянальнай тэатральнай прэміі (2012).
  • Спектакль «Гамлет» Уільяма Шэкспіра (рэжысёр Ігар Казакоў) атрымаў гран-пры Гран-пры VIII Міжнароднага моладзевага тэатральнага форуму «М@rt.кантакт» (2013).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 463. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.

У сеціве[правіць | правіць зыходнік]