Ларыса Пятроўна Бокун

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ларыса Пятроўна Бокун
Пол жанчына
Спецыялізацыя фехтаванне
Нарадзілася 11 лютага 1926(1926-02-11)
Памерла 22 верасня 2014(2014-09-22) (88 гадоў)
Грамадзянства

Ларыса Пятроўна Бокун (пры нараджэнні Болдырава) (нар. 11 лютага 1926, г. Новасібірск — 22 верасня 2014, г. Мінск) — беларускі савецкі трэнер па фехтаванні. Майстар спорту СССР (1948), заслужаны трэнер БССР (1961), заслужаны трэнер СССР (1967), заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1971)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Цэнтральны інстытут фізічнай культуры  (руск.) ў Маскве ў 1947 годзе. У 1947 выкладчык Беларускага інстытута фізічнай культуры, з 1949 трэнер па фехтаванні ў спартыўных арганізацыях Мінска, з 1975 трэнер Рэспубліканскай школы вышэйшага спартыўнага майстэрства.

Трэнер зборнай СССР на АГ 1968, 1972, 1976, 1980[2]. Сярод выхаванцаў неаднаразовыя чэмпіёнкі Алімпійскіх гульняў і свету Алена Бялова, Таццяна Самусенка, чэмпіёнка свету Дыяна Ніканчыкава  (італ.)[3].

Зноскі

  1. Бокун Лариса Петровна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 69. — 737 с.
  2. Бокун Лариса Петровна//Штейнбах В.Л. Большая олимпийская энциклопедия: В 2 т. — М.: Олимпия Пресс, 2006. Т. 1.
  3. Бокун Лариса Петровна//Фехтование / сост. серии В.Л. Штейнбах. — М.: Олимпия Пресс, 2005. — 152 с.: ил. (Краткая энциклопедия спорта).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]