Перайсці да зместу

Алена Дзмітрыеўна Бялова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Дзмітрыеўна Бялова
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя фехтаванне
Нарадзілася 28 ліпеня 1947(1947-07-28)[1] (79 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Трэнеры Л. П. Бокун
Рост 176 см
Вага 69 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алена Дзмітрыеўна Бялова, па нараджэнні Новікава (нар. 28 ліпеня 1947(1947-07-28)[1], Савецкая Гавань, Прыморскі край) — савецкая фехтавальшчыца на рапірах, 4-разовая алімпійская чэмпіёнка, шматразовая чэмпіёнка свету і СССР[2], адзіная алімпійская чэмпіёнка (сярод жанчын) у індывідуальным відзе ў гісторыі савецкага фехтавання. Кандыдат педагагічных навук (1979)[2], прафесар (1993).

Нарадзілася 28 ліпеня 1947 года ў г. Савецкая Гавань Хабараўскага краю РСФСР у сям’і кадравага афіцэра. У Мінск, куды накіравалі яе бацьку, пераехала ў дзяцінстве[3].

У фехтавальную залу прыйшла ў 13 гадоў. Першы трэнер — Ларыса Бокун, пазней трэніравалася ў Германа Бокуна[3].

У 1971 годзе скончыла Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага. У 1979 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю і стала выкладчыкам Мінскага педагагічнага інстытута[2].

Выступала за «Дынама» Мінск.

Перад Алімпійскімі гульнямі ў Мехіка 1968 года выйшла замуж за спартсмена Вячаслава Бялова і ўзяла яго прозвішча, пад якім выступала да заканчэння спартыўнай кар’еры ў 1980 годзе.

За ўклад у сусветны алімпійскі рух і высокія спартыўныя дасягненні ўзнагароджана трафеем да 100-годдзя МАК за алімпійскія ідэалы (1994), срэбным ордэнам МАК (1997). Экс-рэкардсменка па колькасці заваяваных залатых алімпійскіх медалёў па фехтаванні на рапірах сярод жанчын, была ўключана ў Кнігу рэкордаў Гінэса2008 годзе ў Пекіне Бялову абыйшла знакамітая італьянка Валянціна Вецалі, якая заваявала сваё 5-е золата).

Другі муж Алены — кампазітар Валерый Іваноў, які напісаў у яе гонар «Рамантычны вальс».

У цяперашні час Бялова — прафесар кафедры педагогікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры[4].

Алена Бялова на адкрыцці выстаўкі жывапісу «Прыгажосць і моц» у 2004 годзе, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
  1. 1 2 Jelena Nowikowa // filmportal.de — 2005.
  2. 1 2 3 Белова Елена Дмитриевна // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 51. — 737 с.
  3. 1 2 Елена Дмитриевна Белова как эталон спортивного мастерства
  4. Кафедра педагогики
  5. Почётные граждане города Минска (руск.)
  • Бялова (дзявочае Новікава) Алена Дзмітрыеўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 139. — 800 с. 5 000 экз. ISBN 985-11-0026-9.
  • Долготович Б. Д. Почётные граждане белорусских городов: биограф. справочник (руск.) / Б. Д. Долготович. Мн.: Беларусь, 2008. — С. 247. — 368 с. 2 000 экз. ISBN 978-985-01-0784-8.