Ларыса Станіславаўна Яськевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ларыса Станіславаўна Яськевіч
Дата нараджэння 2 чэрвеня 1940(1940-06-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 мая 2021(2021-05-13) (80 гадоў)
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Ларыса Станіславаўна Яськевіч (2 чэрвеня 1940, г. Мінск — 13 мая 2021) — беларускі хірург-анколаг, радыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (1999).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1964), Беларускі навукова-даследчы інстытут анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (аспірантура, 1973).

Працавала ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце анкалогіі і медыцынскай радыялогіі (1964—1970 і 1973—1994, з 1991 — вядучы навуковы супрацоўнік); Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (з 1994, дацэнт кафедры анкалогіі, з 1998 — прафесар).

Навуковыя інтарэсы: распрацоўка новых метадаў хірургічнага, камбінаванага і комплекснага лячэння злаякасных пухлін стрававода, страўніка і лёгкіх.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хирургическое и комбинированное лечение рака легкого : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.14 / Яськевич Лариса Станиславовна. — Москва, 1993.
  • Яськевич Лариса Станиславовна // Заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования, 1931—2011. — Минск, 2011. — С. 245—246.