Ларыса Рыгораўна Цітарэнка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ларыса Цітарэнка)
Ларыса Рыгораўна Цітарэ́нка
Дата нараджэння 11 сакавіка 1953(1953-03-11) (71 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці сацыёлаг, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера Філасофія, сацыялогія, гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар сацыялагічных навук (1992) і кандыдат філасофскіх навук (1978)
Навуковае званне Прафесар
Альма-матар
Член у
Прэміі
Узнагароды
Сайт ffsn.bsu.by/ru/personaln…

Ларыса Рыгораўна Цітарэ́нка (нар. 11 сакавіка 1953, Мінск) — беларускі сацыёлаг і філосаф. Кандыдат філасофскіх навук, доктар сацыялагічных навук, прафесар.

Скончыла гістарычны факультэт БДУ (1975) па спецыяльнасці «філасофія». Кандыдат філасофскіх навук (1978), доктар сацыялагічных навук (1992). Прафесар БДУ (1995).

Спецыя­ліст у галіне сацыяльнай тэорыі і сучаснай заходняй сацыялогіі, а таксама сацыялогіі культуры, грамадскай думкі, сацыялогіі адука­цыі.[1] Кірункі навуковых зацікаўленняў: гісторыя і тэорыя сацыялогіі; метадалогія навукі; сацыялогія моладзі; сацыялогія культуры; сацыялогія рэлігіі; гендэрная сацыялогія; сацыялогія горада; філасофія тэхнікі; футуралогія; сацыялогія адукацыі; грамадская думка; міждысцыплінарныя даследаванні.

Член Міжнароднай сацыялагічнай аса­цыяцыі (з 1982), Міжнароднага інстытута сацыялогіі (з 1996), Расійскай і Беларускай сацы­ялагічных асацыяцый.[1], акадэмік Нью-Йоркскай акадэміі навук (1997), член Міжнароднай адукацыйнай супольнасці (2007) і інш.

Актыўны ўдзельнік міжнародных навуковых кангрэсаў па сацыяльных навуках. Стажыравалася ў вядучых заходніх даследчых цэнтрах, выкладала сацыялогію ў Польшчы, ЗША (у т.л. у Кар­нельскім і Гарвардскім ўніверсітэ­тах) і Заходняй Еўропе. Удзельнікам шэрагу міжнародных навукова-даследчых праектаў, іх каардынатарам і кіраўніком.[1]

Аўтар і сааўтар больш за 400 навуковых прац, апублікаваных на васьмі мовах, у т.л. шэрагу манаграфій, каля дзесятка падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў па са­цыялогіі. Мае адзін з самых высокіх рэйтынгаў цытавання сярод беларускіх грамадазнаўцаў.[1]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Данілаў А. Прафесіянал найвышэйшага ўзроўню // «Універсітэі» № 4 (2086). 15 сак. 2013. — С. 3.
  • Титаренко Лариса Григорьевна // Республика Беларусь: энциклопедия. В 7 т. — Мн., 2008. — Т. 7. — С. 224.
  • Титаренко Лариса Григорьевна // Социологическая энциклопедия. — Мн., 2003 — С. 329.
  • Титаренко Лариса Григорьевна // Социология : энциклопедия. — Мн., 2003. — С. 1126—1127.
  • Титаренко Лариса Григорьевна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001: 80 год. — Мн., 2001. — С. 273.
  • Титаренко Лариса Григорьевна // Кафедре социологии БГУ — 20 лет, 1989—2009: сборник научных трудов. — Мн., 2009. — С. 122—123.
  • Цітарэнка Ларыса Рыгораўна // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. — Мн., 2003. — Т. 17. — С. 119.