Ласла Ковач (кінематаграфіст)
Ласла Ковач | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 мая 1933[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 ліпеня 2007[4][1][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | фатограф, кінарэжысёр, аператар-пастаноўшчык |
IMDb | ID 0004088 |
Ласла Ковач (венг.: Kovács László, 4 мая 1933, Сесе, Венгрыя, — 21 ліпеня 2007, Беверлі-Хілз, ЗША) — амерыканскі кінааператар венгерскага паходжання, які аказаў вялікі ўплыў на развіццё новай хвалі амерыканскага кінематографа. Самымі вядомымі працамі з'яўляюцца фільмы «Бестурботны яздок» і «Пяць лёгкіх п'ес». Ковач быў ганараваны шматлікіх узнагарод, у тым ліку ад Амерыканскага таварыства кінааператараў (англ.: American Society of Cinematographers).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў Cece, Венгрыя. Кавач вывучаў кіно ў Акадэміі драмы і кіно ў Будапешце з 1952 па 1956 год[5]. Разам сваім аднакурснікам Вілмашам Жыгмандам, Ковач таемна штодня здымаў развіццё Венгерскага Паўстання 1956 года на чорна-белую 35-мм плёнку, выкарыстоўваючы камеры Arriflex, запазычаныя са школы[5][6]. У лістападзе таго ж года яны кантрабандай вывезлі 9100 м плёнкі ў Аўстрыю, потым, у сакавіку 1957 года, пераехалі ў ЗША, каб прадаць гэту плёнку. Але да таго часу паўстанне ўжо не лічылася годным увагі прэсы. Толькі ў 1961 годзе яго кадры былі паказаны ў тэлевізійнай сетцы CBS, у дакументальным фільме Уолтэра Кронкайта.
Ковач пасяліўся ў Злучаных Штатах, натуралізаваўся, атрымаўшы грамадзянства ў 1963 годзе. Ён змяніў некалькі месцаў працы, быў кур'ерам, разносчыкам кляновага сіропу, займаўся друкам мікрастужак у страхавым офісе, перш, чым зрабіў некалькі небюджэтных і малабюджэтных фільмаў з Вілмашам Жыгмандам, у тым ліку «Неверагодна дзіўныя стварэнні, якія перасталі жыць і ператварыліся ў зомбі»[7].
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #133210456 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ László Kovács // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.hollywoodreporter.com/hr/content_display/features/people/deaths/e3i26dfe10292c4995e6698dbfeae13d32d
- ↑ а б Bob Fisher, «Laszlo Kovacs, ASC… It's a Wonderful Life» Архівавана 10 сакавіка 2005., ICG Magazine, International Cinemaographers Guils, December 1998
- ↑ Schaefer, Dennis; Larry Salvato (1986). "Vilmos Zsigmond". Masters of Light: Conversations with Contemporary Cinematographers. University of California Press. p. 311. ISBN 9780520053366.
- ↑ Ray Zone, New Wave King: The Cinematography of Laszlo Kovacs, ASC, ASC Holding Corp (2002), pp9-11, ISBN 0-935578-19-6
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Ласла Ковач (кінематаграфіст) на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Скончался голливудский оператор Ласло Ковач . // svobodanews.ru. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2012. Праверана 16 кастрычніка 2011.
- Ласло Ковач . // kinopoisk.ru. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2012. Праверана 16 кастрычніка 2011.
- Ласло Ковач . // kinokrug.ru. Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2012. Праверана 16 кастрычніка 2011.