Уолтэр Кронкайт
Уолтэр Кронкайт | |
---|---|
| |
Імя пры нараджэнні | англ.: Walter Leland Cronkite, Jr. |
Род дзейнасці | журналіст, вядучы навін |
Дата нараджэння | 4 лістапада 1916[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 ліпеня 2009[4][1][…] (92 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | Епіскапальная царква |
Бацька | Walter Leland Cronkite[d][7] |
Маці | Helen Fritsch[d][7] |
Дзеці | Kathy Cronkite[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Уолтэр Кронкайт (англ.: Walter Cronkite; 4 лістапада 1916 — 17 ліпеня 2009[10]) — амерыканскі журналіст, вядучы на тэлеканале CBS. Кронкайт прыйшоў на CBS у 1950 годзе, вядучым навінавых выпускаў стаў у 1962 годзе. Неўзабаве атрымаў папулярнасць як «чалавек, якому давяраюць усе».
Яшчэ большую папулярнасць Кронкайту прынёс яго дакументальны фільм пра вайну ў В'етнаме, які ён зняў у 1968 годзе. У гэтым фільме журналіст заявіў пра неабходнасць вывесці амерыканскія войскі з краіны, бо ЗША гэтую вайну выйграць не змогуць.
Яму давялося асвятляць такія падзеі, як забойства прэзідэнта Джона Кенэдзі і змагара за расавую роўнасць Марціна Лютэра Кінга, Уотэргейцкі скандал, высадка касманаўтаў на Месяц, захоп закладнікаў у амерыканскім пасольстве ў Іране і шмат іншых.
Кронкайт спыніў весці навінавыя выпускі ў 1981 годзе, хоць да астатняга дня знаходзіўся ў штаце тэлекампаніі, зрэдку з'яўляўся на экране. У 2006 годзе ён заклікаў прэзідэнта Буша вывесці войскі з Іраку.
У. Кронкайт быў лаўрэатам шэрагу прэстыжных журналісцкіх прэмій. Яго прафесійныя метады выкладаліся студэнтам-журналістам у шматлікіх краінах свету, у прыватнасці ў СССР.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #114116024 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Walter Cronkite // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.cbsnews.com/stories/2009/07/17/eveningnews/main5170556.shtml
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #114116024 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Find a Grave — 1995.
- ↑ 7,0 7,1 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
- ↑ (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ Скончался самый известный журналист Америки (руск.)
- Асобы
- Нарадзіліся 4 лістапада
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ў Місуры
- Памерлі 17 ліпеня
- Памерлі ў 2009 годзе
- Памерлі ў Нью-Ёрку
- Пахаваныя ў Місуры
- Выпускнікі Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
- Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
- Кавалеры Камандорскага Крыжа II ступені Ганаровага знака «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай»
- Журналісты ЗША