Лацінская дарога
Выгляд
Лацінская дарога (лац.: Via Latina) — адна з найстаражытных рымскіх дарог.
У V—IV стст. да н.э. старая дарога была пашырана рымлянамі. Дарога выходзіла з Рыма ля Лацінскай брамы і праходзіла каля 147 рымскіх міль (218 км.) на паўднёвы ўсход праз вобласць лацінаў, праз гарады Anagni, Ferentinum, Frosinone у Капую. У Капуі Лацінская дарога аб'ядноўвалася з Апіевай дарогай. Апіева дарога была пабудавана паралельна Via Latina, як зручнейшая для зносін з Капуяй.
Уздоўж Лацінскай дарогі размяшчаюцца некалькі катакомбаў, сярод іх багата ўпрыгожаныя фрэскамі катакомбы, якія атрымалі неафіцыйную назву — катакомбы на віа Лаціна (знойдзены ў 1955 годзе).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лацінская дарога