Перайсці да зместу

Леанарда Боф

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанарда Боф
Дата нараджэння 14 снежня 1938(1938-12-14)[1][2] (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці каталіцкі святар, багаслоў, пісьменнік, філосаф
Месца працы
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
Сайт leonardoboff.org (парт.)(ісп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леанарда Боф (парт.: Leonardo Boff; нар. 14 снежня 1938(1938-12-14)[1][2], Concórdia[d], штат Санта-Катарына) — бразільскі каталіцкі святар, тэолаг і сацыёлаг, былы член ордэна францысканцаў, адзін з вядучых тэарэтыкаў «тэалогіі вызвалення».

Леанарда Боф нарадзіўся 14 снежня 1938 года ў бразільскім горадзе Канкардыя. Яго бацькі былі нашчадкамі італьянскіх імігрантаў. З ранняга дзяцінства каталіцтва стала важным фактарам, які паўплываў на фарміраванне яго поглядаў.

Вывучаў філасофію і тэалогію ў бразільскіх універсітэтах ў Курытыбе (штат Парана) і Петраполісе (штат Рыа-дэ-Жанейра), спецыялізаваўся ў галіне дагматычнай тэалогіі ў Мюнхенскім універсітэце пад кіраўніцтвам вядомых нямецкіх тэолагаў К. Ранера, Л. Шэфчыка і Х. Фрыза.

У 1959 годзе Боф уступіў у Ордэн францысканцаў.

У 1970 годзе стаў доктарам філасофіі і тэалогіі ў Мюнхенскім універсітэце.

Пасля публікацыі ў 1981 годзе кнігі «Царква: харызма і ўлада», у якой Боф папракаў царкву за тое, што яна не выступае ў абарону бедных, а іерархію — за тое, што яна стварыла своеасаблівую «манархічную структуру», ён быў выкліканы 7 верасня 1984 г. у Ватыкан, дзе Кангрэгацыя веравучэння прадпісала яму на год адмовіцца ад публічных выступаў (накладзены зарок маўчання быў зняты ў 1986 г.)

У 1992 годзе Боф выйшаў з францісканскага ордэна.

У 1993 годзе ён быў зацверджаны ў якасці прафесара этыкі, філасофіі рэлігіі і экалогіі ў Дзяржаўным універсітэце Рыа-дэ-Жанейра.

У 2012 годзе Боф уступіў у міжнародную групу каталіцкіх навукоўцаў, якія выдалі юбілейную дэкларацыю аб рэформе Каталіцкай царквы[3].

У сакавіку 2013 Боф пракаментаваў выбары Францыска на пасаду Папы Рымскага: «Я натхнёны гэтым выбарам, я разглядуя яго ў якасці залогу прастаты для царквы»[4]. Ён дадаў, што новы Папа кансерватыўны ў многіх адносінах, але мае ліберальныя погляды па некаторых прадметах[5].

Большую частку свайго жыцця Боф працававаў у якасці прафесара ў акадэмічных абласцях тэалогіі, этыкі і філасофіі па ўсёй Бразіліі, а таксама ў якасці лектара ў многіх універсітэтах за мяжой, такіх як Лісабонскі універсітэт, Барселонскі ўніверсітэт, Універсітэт Лунда, Універсітэт Осла, Універсітэт Турына і іншыя.

Ідэі і погляды

[правіць | правіць зыходнік]

З пачатку 1960-х гадоў бацька Бофа пачынае распрацоўваць асновы сваёй духоўнай і сацыяльнай дактрыны, моцна звязаннай з «тэалогіяй вызвалення». Асноўнай тэмай яго разваг становіцца «праява божай благадаці ў паўсядзённым жыцці чалавека». Разважанні бацькі моцна прыцягвалі Бофа, які, знаходзячыся пад уплывам бацькавай філасофіі і ідэй хрысціянскага сацыялізму пераканаўся, што капіталістычная сістэма прыгнятае просты народ, супярэчыць хрысціянству[6][7].

Пазней, будучы доктарам тэалогіі, Боф увязваў тэалогію вызвалення з хрысталогіяй, распрацоўваўшы такую хрысталогію, якая, па яго перакананнях, адказвае патрэбам яго краіны і Лацінскай Амерыкі ў цэлым. Прынцыпы, якія Бофф лічыць першачарговымі гэта:

  • прымата антрапалагічнага элемента над царкоўным;
  • прымата ўтапічнага элемента над канкрэтным (паколькі навучанне Хрыста — гэта таксама ўтопія для зямнога свету);
  • прымата грамадскага фактару над асобасным;
  • прымата дзейнасці над тэалагічнай рэфлексіяй.

Кнігі і працы Бофа

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Leonardo Boff // Brockhaus Enzyklopädie
  2. а б Leonardo Boff // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Sponsors of the Catholic Scholars' Declaration A-B. Authority in the Catholic Church. John Wijngaards Catholic Research Centre. Праверана 23 November 2013.
  4. Schmall, Emily (13 March 2013). "A Conservative With a Common Touch". New York Times. Праверана 20 March 2013.
  5. "L. Boff: "Bergoglio aprobó que una pareja gay adoptara un niño"". Religion Digital. 17 March 2013. Праверана 20 March 2013.
  6. Interview to the Comunità Italiana: "Os USA fizeram alianças espúrias com os emires e reis. Estes são despóticos, sequer possuem constituição. Embora riquíssimos, mantém o povo na pobreza." November 2001
  7. "Overview". Campaign for a UN Parliamentary Assembly [амерыканская англійская]. Праверана 2017-10-09. {{cite news}}: |first= не мае |last= (даведка)