Леанід Мікалаевіч Кавалевіч
Леанід Мікалаевіч Кавалевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў |
||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 сакавіка 1958 (66 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Леанід Мікалаевіч Кавалевіч (14 сакавіка 1958, с. Нова-Мікалаеўка, Сафіеўскі раён, Днепрапятроўская вобласць, УССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 14 сакавіка 1958 года ў с. Нова-Мікалаеўка Сафіеўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці (УССР).
Скончыў Беларускі інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава па спецыяльнасці «Эканоміка і планаванне матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».
Працаваў рамшчыкам лесапільнага цэха, тэрмаапрацоўшчыкам цэха ДСП, вызваленым сакратаром камітэта камсамола вытворчага аб'яднання «Івацэвічдрэў»; інструктарам арганізацыйнага аддзела Івацэвіцкага раённага камітэта КПБ, вызваленым сакратаром партыйнага камітэта вытворчага аб'яднання «Івацэвічдрэў»; загадчыкам прамыслова-транспартнага аддзела Івацэвіцкага раённага камітэта КПБ; дырэктарам Івацэвіцкага раённага вытворчага аб'яднання ЖКГ, генеральным дырэктарам камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства ЖКГ, генеральным дырэктарам дзяржаўнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Івацэвіцкая ЖКГ».
З'яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў членам Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтве, гандлі і прыватызацыі.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, медалём «За працоўныя заслугі», двума юбілейнымі медалямі, знакам «Ганаровы работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі», медалём Беларускай праваслаўнай царквы свяціцеля Кірылы Тураўскага. Двойчы ўдастоены ганаровага звання «Чалавек года» ў Брэсцкай вобласці. Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дваіх дзяцей.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дасье на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь(недаступная спасылка) (бел.)
- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1958 годзе
- Нарадзіліся ў Сафііўскім раёне
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Выпускнікі БДЭУ
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання