Леанід Мікалаевіч Ракаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанід Мікалаевіч Ракаў
Дата нараджэння 17 сакавіка 1930(1930-03-17)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лютага 2022(2022-02-27) (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр графіка, плакат і жывапіс
Член у

Леанід Мікалаевіч Ракаў (пры нараджэнні Ілья Рыгоравіч Ратгаўз[1]; руск.: Леонид Николаевич Раков; 17 сакавіка 1930, Менск — 27 лютага 2022, Масква) — савецкі і расійскі мастак-жывапісец, графік, плакатыст. Член Саюза мастакоў СССР (1966).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Мінску ў 1930 годзе. У час нацысцкай акупацыі трапіў у Мінскае гета, у 1942 годзе застаўся без бацькоў і быў адпраўлены ў дзіцячы дом. У 1944 годзе сагнаны ў Германію, дзе адпрацаваў у сталяра да вызвалення англічанамі ў красавіку 1944 года. У 1946 годзе вярнуўся ў СССР. Вучыўся ў Маскоўскай мастацкай школе і Маскоўскім Вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчы імя Строганава.

З 1966 года ўдзельнічаў ва ўсесаюзных, расійскіх і міжнародных выставах і біенале. Узнагароджаны дыпломамі і граматамі, Сярэбраным медалём Расійскай Акадэміі Мастацтваў (1970). Праектаваў аб’екты асяроддзя і інтэр’еры ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Сочы, Сімферопалі, Туле. З сярэдзіны 1960-х гадоў займаўся агітацыйна-масавым мастацтвам, ствараў плакаты, прысвечаныя сусветнай і ўнутранай палітыцы. Творчасць Леаніда Ракава ўключае таксама выставачныя, цыркавыя, сацыяльныя плакаты.

Памёр у 2022 годзе. Пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках.

Тыражныя і арыгінальныя плакаты Л. М. Ракава знаходзяцца ў Дзяржаўным музеі гісторыі расійскай літаратуры і інш.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]