Леанід Рыгоравіч Краснеўскі
Леанід Рыгоравіч Краснеўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 жніўня 1938 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (1991) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Леанід Рыгоравіч Краснеўскі (нар. 27 жніўня 1938, г. Мінск) — беларускі вучоны ў галіне машынабудавання. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2004). Доктар тэхнічных навук (1991), прафесар (2003).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (1960).
З 1960 года канструктар, кіраўнік групы аўтаматыкі СКБ МАЗ. З 1974 года старшы навуковы супрацоўнік Інстытута надзейнасці машын АН БССР. З 1986 года загадчык лабараторыі двайнога падпарадкавання ІНДМАШ-МАЗ. З 1993 года намеснік дырэктара Навуковага цэнтра праблем механікі машын Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2001 года в.а. дырэктара, дырэктар гэтага цэнтра.
У 2002—2006 гадах дырэктар Інстытута механікі і надзейнасці машын Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2006—2008 гадах в.а. намесніка дырэктара, з 2008 года загадчык лабараторыі Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Навуковыя даследаванні ў галіне машынабудавання, тэорыі і тэхнікі аўтаматычнага кіравання мабільнымі машынамі. Стварыў навуковыя асновы кіравання шматступеннымі зубчастымі механізмамі зменнай структуры, якія базуюцца на ідэях і метадах тэхнічнай кібернетыкі. Прапанаваў агульныя метады аналізу і сінтэзу дыскрэтных сістэм кіравання перадаткавымі механізмамі, аналізу іх паводзін пры тыпавых адмовах, сінтэзу надзейных гідрасхем з зададзенымі ўзроўнямі бяспекі і жывучасці. Тэарэтычна прадказаў структурна абумоўленую магчымасць аварыйных адмоваў такіх сістэм, пацверджаную пасля практыкай масавай эксплуатацыі аўтамабіляў з аўтаматычнымі трансмісіямі вядучых фірмаў ЗША і Японіі. На гэтай тэарэтычнай базе ўпершыню вырашана ў агульным выглядзе задача сінтэзу сістэм кіравання шматступеннымі трансмісіямі адвольнай структуры. Створаны інжынерны апарат сінтэзу, адэкватны класічным метадам сінтэзу гэтых механізмаў.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, у т.л. манаграфіі, 84 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы і патэнтаў.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- Управление многоступенчатыми гидромеханическими передачами мобильных машин. Мн.: Навука i тэхнiка, 1990.
- The Synthesis Method of Electrohydraulic Schemes of Mechatronic Control Systems for Hydromechanical Transmissions // SAE 2003 World Congress. SAE Technical Paper Series 2003-01-0319.
- The Fundamental Aspects of the Structural Theory of Multispeed Transmissions Control // SAE 2005 Transactions Journal of Passenger Cars: Mechanical Systems. Paper 2005-01-1598.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Леанід Рыгоравіч Краснеўскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)