Леанід Фёдаравіч Пісанік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Леанід Фёдаравіч Пісанік
Нараджэнне 30 жніўня 1957(1957-08-30)
Смерць 5 кастрычніка 2020(2020-10-05) (63 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч
Узнагароды

Леанід Фёдаравіч Пісанік (30 жніўня 1957, Мазыр5 кастрычніка 2020) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Рыжскае вышэйшае ваенна-палітычнае Чырвонасцяжнае вучылішча імя Маршала Савецкага Саюза С. С. Бірузова, Ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна па спецыяльнасці «Ваенна-палітычная», Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага і мясцовага кіравання.

Праходзіў ваенную службу на пасадах намесніка камандзіра дывізіёна па палітычнай частцы, прапагандыста вайсковай часці, намесніка камандзіра палка па працы з асабістым складам, намеснікам камандзіра палка, намесніка начальніка аддзела па выхаваўчай рабоце, намесніка камандзіра дывізіі па выхаваўчай рабоце вайсковай частцы.

Працаваў загадчыкам агульным аддзелам упраўлення справамі, першым намеснікам старшыні Мазырскага гарвыканкама, старшынёй Мазырскага гарадскога Савета дэпутатаў, старшынёй Мазырскага раённага Савета дэпутатаў, старшынёй Ельскага райвыканкама. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага і сёмага скліканняў.

Памёр 5 кастрычніка 2020 года[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі